Перайсці да зместу

Першая Ўстаўная грамата

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Першая Ўстаўная грамата
Аўтар: Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду
Крыніца: http://www.radabnr.org/usthramaty/hramata1/
Другая Ўстаўная грамата

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Першая Ўстаўная Грамата

да народаў Беларусі

Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада‚ што была тут‚ няма ведама‚ мы стаімо перад тым‚ што наш край можа быць заняты нямецкімі войскамі.

Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае самаазначэньне‚ а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Правы нацыі павінны знайсьці сваё зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму.

Але і да скліканьня Ўстаноўчага Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам‚ якія на ёй жывуць.

Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага зьезду‚ папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў‚ зьдзяйсьняючы мэты Зьезду‚ абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кіраваньня краем і скліканьня‚ як можна хутчэй‚ Усебеларускага Ўстаноўчага Сойму на аснове агульнага права для ўсякага дарослага ня лічачыся з нацыянальнасьцю‚ вызнаньнем і родам.

Часовую народную ўладу краю‚ якая ставіць мэтай абарону і зацьверджаньне заваяваньняў рэвалюцыі‚ будзе зьдзейсьніваць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі‚ які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі. Пэрсанальны склад Сакратарыяту будзе апублікаваны пасьля.

Выканаўчы Камітэт Рады
Ўсебеларускага Зьезду

Дадзена ў Мінску-Беларускім 21 (8) лютага 1918 г.