Перасьцярога (Гейнэ/Таўбін)
Выгляд
Перасьцярога Аўтар: Генрых Гейнэ |
Пераклад Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 233. — 372 с. |
Як? Такія, небарака,
Ты друкуеш кнігі! Што ты!
Хочаш грошы мець і славу
Будзь лісьлівым, як сабака.
Ах, каб быў ты з разумнейшых
Не казаў-бы так народу
Пра паноў, князёў высокіх
Ды манархаў аўгусьцейшых.
Ты загінуў, любы дружа,
Бо ў князёў даўгія рукі,
Языкі ў паноў даўгія,
Доўгія ў народа вушы.