Паэт, ты вольнага пегаса
Jump to navigation
Jump to search
*** Паэт, ты вольнага пегаса Аўтар: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Расстраляная літаратура, 2008 |
Паэт, ты вольнага Пегаса
ў прыгожых дум ярмо ўпрагай
і тучны чарназём
мінуўшчыны радзімай
у скібы стройныя складай!
Бо толькі гэта глеба
дасць нам жаданы агняквет,
якім крывіцкі геній
счаруе свет.
Бо толькі родны чарназём,
цяплом духовым абагрэт,
здалее даць пітомнае красы
прадзіўны квет.
(1923)