Паходжаньне беларускага сьцягу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Паходжаньне беларускага сьцягу
Публіцыстыка
Аўтар: Францішак Кушаль
1942 год
Крыніца: Часопіс «Беларуская школа», № 1, студзень 1942 г., б. 9

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАХОДЖАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА СЬЦЯГУ

Беларусы даўней зваліся Крывічамі, ад слова «кроў». Крывіч—значыць блізкі па крыві, сваяк. Крывічы жылі ў цеснай сувязі паміж сабою, тварылі як-бы адну вялікую радзіму—сям’ю. Відавочным знакам гэтай кроўнай сувязі быў чырвоны колер, колер крыві. Дзеля гэтага аж дагэтуль чырвоны колер зьяўляецца ўлюбёным і пераважаючым колерам ува ўсім беларускім мастацтве народным. Няма, здаецца, ані воднай беларускай мастацкай рэчы народнага паходжаньня, дзе-б ня было чырвонага колеру. Вышываныя кашулі, паясы, ручнікі, сьвіткі,—усюды пануе злучэньне белага й чырвонага колераў, часамі ўплятаецца сюды яшчэ колер зялёны.

Асноўным-жа колерам беларускім зьяўляецца колер белы. Яшчэ на пачатках гісторыі нашыя прэдкі навучыліся сеіць і вырабляць лён, ткаць ізь яго белае, палатно, зь якога шылі сабе адзежу. Таксама і сукно, тканае з воўны белых авечак, Беларусы насілі ў прыродным не хварбаваным выглядзе. І суконныя і лянныя белыя вопраткі беларусы заўсёды прыбіралі чырвонымі ўзорамі або чырвонымі паяскамі. Гэткія вопраткі можна й цяперка бачыць у некаторых мясцох Беларусі. Белыя нагавіцы, белая кашуля, белая сьвітка, падперазаная чырвоным паясом,—вось сыльвэтка беларуса. Зразумела, што й нацыянальны сьцяг Беларусоў ёсьць бел-чырвона-белы. Ён прыпамінае нам нашу белую сьвітку з чырвоным паясом.

Беларускі нацыянальны сьцяг усім Беларусам ёсьць вялікім нацыянальным скарбам. Ён павінен карыстацца вялікай пашанай і павінен красавацца у кожнай школе Беларусі побач з патрэтам Вялікага Правадыра Нямецкага Народу, Адольфа Гітлера.

Кушэль.