Пастанова Рады 1-га Ўсебеларускага зьезду
Выгляд
Абмеркаваўшы пытаньне пра становішча 1-га Ўсебеларускага Зьезду і Рады Зьезду, Рада на закрытым сваім паседжаньні 18-га сьнежня 1917 году пастанавила:
- Лічыць 1-ы Ўсебеларускі Зьезд гвалтоўна разагнаным.
- Раду Зьезду прызнаць выканаўчым органам Зьезду, на абавязку якога палягае увасабленьне ў жыцьцё ўсіх рашэньняў і пастановаў Зьезду.
- Папоўніць Раду Зьезду дэлегатамі ад зямляцтваў ды іншых групаў, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са Зьезду ў Раду і прадаставіць права адводу, адкліканьня і кааптацыі.
- Абласны Камітэт пры Ўсерасейскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў, Маскоўская выканаўчая камісія, Вялікая Беларуская Рада, Часовае краёвае бюро і да т. п. арганізацыі неадкладна спыняюць сваё існаваньне і перадаюць усе свае справы і прыналежную маёмасьць у распараджэньне Рады.
- Цэнтральная Вайсковая Рада існуе як падпарадкаваны орган Радзе Зьезда.
- 2-і Ўсебеларускі Зьезд склікаецца ў найкарацейшы тэрмін.
- У мэтах павелічэньня аўтарытэтнасьці Рады і пераемнасьці працы прэзыдыюмам Рады мусіць быць прэзыдыюм Зьезду, папоўнены адным таварышам старшыні і двума сакратарамі.