Паночкі, нашы кветачкі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Паночкі, нашы кветачкі…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паночкі, нашы кветачкі,
Вучыце нас, свае дзетачкі,
Як мы маем лепей жыці,
На вас, на сябе рабіці.

Цёмны мы, цёмны мужычкі,
Невучоныя прастачкі;
Вы нам ад Бога даныя,
Штоб вучылі падданыя.

Вучыце ж вы нас шчырэнька,
Будзе нам усім дабрэнька.
Бог там заўшэ шчасце дае,
Гдзе чалавека чалавек кахае.