Панас Крэнт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Панас Крэнт
Апавяданьне
Аўтар: Кандрат Лейка
1913 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Панас Крэнт.
З беларускаго жыцьця.

* * *

Барада і галава у Панаса сівые як мох на старой хвоі; твар панірпаўся, вочы выцвілі і за палі глубока пад лоб; рукі ды ногі высахлі у шчэпку і трасуцца як ляк. Абнядужаў Панас і зусім раскіс; а ешчэ нідаўна ён быў такім сілачом, што адным пальцам перэкідаў брыку, да верху наложэную збожам. Божэ Вялікі, як людзі хутка меняюцца!. Сягоньня чэлавек — дуб, а заўтра — сухая націна.

Цяпер Панас нікуды ужо не выходзіць; ляжыць сабе у запеку скорчыўшыся ды горка— горка плачэ. Нічога ня есць, мала с кім гаворыць і заўсёды боязна глядзіць, мутнымі вачамі, усё у адно мейсцо, на покуць, бытто чакае, што аттуль ось пакажзцца нешта надта страшнае...

Зусім Панас, аслабеў і звіхнуўся з вума. Людзі кажуць, што Бог пакараў яго за тое, што ён вельмі крыўдзіў сваіх селякоў ды знушчаўся над роднымі дзяцьмі. От падымем хоць трошкі заслону над яго жыцьцём ды паглядзімо ці праўду людзі кажуць.

* * *

Панас Крэнт быў гаспадар сабе руплівы ды вельмі дбалы; ён дзень і ноч працаваў над сваею гаспадаркаю: першым уставаў і апошнім лажыўся спаць. Ня скрыўдзіў Бог яго і шчасьдем: праца яго добра спорылася, гаспадарка шырылася, паўнела. Завёў Панас пародзістых жзрабцоў, быкоў; перэправіў на шляхоцкі шталт будоўлю, паставіў неколькі свіронкаў дзеля збожжа, — адным словам, стаў у сяле першым багатыром.

Трошкі-патрошкі завяліся у Панаса у машне і грошы. Пачаў ён купляць у акалічных збяднеўшых панкоў лес, зямлю, а потым купіў і цэлы маёнтак з вадзяным надта карысным млыном. І колькі Панас не заграбаў у свае рукі зямлі, ўсё яму здавалася, што мала.

— Нашто табе гэтулькі многа зямлі? пыталіся у Панаса людзі, як ён збіраўся купляць маёнтак: ці ж мала табе тэй што е?

— Дайце мне увесь сьвет, ды й тагды я не здаволюся. — атказваў ён.

Стаўшы багатым ды ўластным гаспадаром, Панас зусім забыў Бога і пачаў крыўдзіць сваіх сваякоў: зайдзе, напрыклад, чыя-небудзь карова у яго сенажаць, або выламіць хто у яго лесі дубеп паганяць атстаўшую жывёлу, зараз, як паймае, здзярэ штраф з бедака які захочэ; а калі хто пачне спрэчацца, дык на таго нападзе с парабкамі і прыбье да паўсьмерці

Людзі плачуць, стогнупь, праклінаюць багатыра-душагуба, а найці на яго справы ня могуць, бо ён добра знаецца з усімі ўласьцямі і ўсіх падкупае грашмі, каб трымалі яго руку. yce у вакалічнасьці баяцца Крэнта, як чорта. Дый ня дзіва: ад чорта можна аджэгнацца, а ад крывапіўцы гэтаго, як прычэпіцца, не аткараскаешся нічым.

Хоць Панас і паганы быў чэлавек, але праз багацтва усюды яго усе паважалі, а свае селякі хоць у сэрцу і пракліналі багатыра, а дзеля віду ўсё-такі шапкавалі перэд ім.

У сваёй парахіяльнай цэркві Панас заўсёды станавіўся ў перэдзі, каля самога амвону; часта жагнаўся шырокім крыжам, біў моцна кулаком у грудзі і ставіў перад абразамі тоўстые свечкі. По мші бацюшка у рызах падходзіў да багатыра, жагнаў яго сваею белаю, пухлаю рукою і дарыў яму прасфару. У валасной канцэляріі на сходках Панас садзіўся на крэсьле каля стала плячо у плячо з пісарам ды старшыною. Станавы, судзья ды нават міравы пасрэднік былі у яго сваімі людзьмі. Усюды Панасу першо мейсцо, усе яго слухаюць, усе яму патакваюць і ніхто не пасьмее сказаць яму на перакор кепскаго слова. Зазнаўся, загардзеў Панас і падступіцца да яго страшна. Сваіх селякоў і ў грош не ставіць; крычыць на іх, лаецца як той маскаль самымі брыдкімі славамі. Божэ мой, як багацтво брыдзіць людзей!..

Ня лепш Панас абходзіцца і с сваёю сямьёю. Жонка, сыны, дзьве нявесткі — дрыжаць перад ім. Ніхай хто асьмеліцца сказаць яму на перакор слова, зараз за нагайку і пачне усей моцы аплетаць бедака па сьпіне, што аж скура лопае. У нявестак ад гэтаго заўсёды усё цела у рубцах. У хаці багатыра ціха, як у магілі; ніхто ніколі не засьпевае, ніхто не прамовіць лішняго слаўца; навад унукі, што ешчэ поўзаюць па падлозі і тые баяцца піськнуць, як дзед сядзіць у хаці.

У часі абеда адно і чуваць, як за сталом грымае Панас на сваю чэлядзь:

— Парася! крычыць ён на старшу нявестку: на што ты, шэльма, раскрышыла па столе хлеб; нябось гэта табе ня цэгла якая, — пазбяры зараз мне крошкі... І Парася згарнуўшы крошечкі у жменю, барджей кідае іх у рот, бо добра ведае, што як гэтаго ня зробіць, то будзе па сьпіне гуляць нагайка.

Гануля! крычыць стары на другую нявестку: глядзі, гэн твой байструк разлівае па стале крупнік. Мо табе гэта памыі, ці што?.. А каб вас спрутак задавіў, як вы шануеця маё дабро! І Гануля моўчучы вырывае у свайго хлопчыка місачку с крупніком і нясе яе на прыпек, каб выліць рэшту у гаршчок.

Усім Панас кіруе у сямье, усе яго слухаюць ды баяцца, як самаго вялікаго пана. Старшые сыны ужо даўно вырасьлі, пажанілі ся, а жывуць умесьце з бацькам і проці яго волі і пары з рота ня пусьцяць. Адзін раз на Яна старшы сын, Цімук, паехаў с сваею жонкаю, не спытаўшыся у бацькі, да Жырава на кірмаш, то як прыехаў да дому, стары, накінуўшыся, так збіў яго, што небарака цэлых паугода кашляў кроўю.

Шчыра працуе Панасава семья. Гаспадар ка яго усё больш ды больш шырыцца, паўнее скарбам, але, адна беда, ніхто з яго чэлядзі не знае добраго жыцьця, не мае ніякаое вясёласьці у сэрцу. Усе ходзяць як пад землёю, — смутные ды прыдаўленые, з заплаканымі вочамі.

Нагроб Панас толькі дабра ды уселякаго скарбу, што аж ня можэ ужо умесьціць у сваіх высокіх, каштоўных харомах; але што з гэтаго, калі у яго хаці апрыч смутку, енку ды цяжкіх ўздохаў нічога больш не пачуеш. Плачэ Панасава семья; плачуць у вакалічнасьці усе людзі прыціснутые ды моцна здаўленые за горла заграбенчаю рукою багача — душагуба

Ці-ж доўга гэта будзе? Няўжо німа на свеці праўды? Не, настане вешні ясны дзень, сагрэты цёплымі праменямі сонца, і на змену крыўдзе прыдзе сьвятая праўда. Ніхай каса косіць сабе траву ды рэжэ бязвінные кветачкі, але настане пара, што наскочыць яна на камень і сама разляціцца ў дребезгі.

* * *

Неколькі гадоў таму ажаніў Панас свайго апошняго сына, Змітру, — што дражнілі зно скам,- з дзяўчынаю с свайго села — Аленкаю. Аленка была беднаго роду, але надта праца. віта, здатна да ўсякае работы, цікава ды харошенька сабою як лялька. Вясёлы прыхільны характар, чырвоные, як вішанькі шчочкі; русавые косы ды сінее як вешне небо вочы, ставілі Аленку паміж усіх дзеўчат на першо мейсцо. З яе гарачаго пагляду хлопцы дурэлі і па першаму яе слову гатовы былі кінуцца у вагонь ды ў воду. Была Аленка трошкі і адукована; яна скончыла у Езерніцы пачаткову школку і умела добра чытаць ды пісаць. У яе кублу разам з сарочкамі і андаракамі лежалі і кніжкі, каторые яна купляла калі-некалі у паветовых кнігарнях і чытала як мела час. Апрыч таго Аленка была надта здатна да скокоў ды сьпевоў; голас у яе быў лепшы чым у салаўя Бывала, будучы ешчэ дзеўчынаю, як засьпевае у летку на полі, дык жанцэ кінуць сярпэ і слухаюць стоючы як укопаные...

Зрабіўшыся нявесткаю багатыра і апынуўшыся у чужой сямьі, Аленка не зьмяніла свайго характару і сваіх звычаёў: заўседы, як сонейко, вясёлая, да усіх прыхільная яна калі заспевае, як мае час паскача, а іншы раз, угледзіўшы штонебудзь сьмешнае, так зарагоча, што аж вокны у харомах багатыровых задры. жаць. Праўда, за сьпевы ды выкрутасы добра даставалося Аленцы ад свякрухі, але гэта не спыняло яе, бо моладасць хутка забывае ўкоры. Свёкра свайго яна хоць і паважала, але не баялася і не саромялася казаці старому, як трэба было чысту праўду, хаця б гэта праўда і калола яму вочы. Ніхай адно стары пры ёй начне каго крыўдзіць, яна ня сперціць ды зараз і грымне:

— Ой, тату, памятай, што ёсць на небі праўдзівы Бог; здзірства тваё не даведзе цябе да дабра адрыгнуцца табе чужые сьлёзы...

— А табе якое да гэтаго дзела, шчанë задрыпанае, — крычыць стары на нявестку: з жэбрацкаго роду упёрлася у мой шляхэтны дом ды ешчэ мне вочы, бэстыя, пячэш... Мо раўня табе я, паганка ты?..

— Усе, тату, людзі на зямлі роўные, — атказвала Алена свёкру на гэту лаянку.

У сямье Алену сяк-так цярпелі, але ніхто шчыра не любіў, бо яна была ня іх поля кветка. Толькі адзін Панасоў парабак. Лявон, дзяцюк гадоў осьмнаццаці, надта упадабаў яе за сьпевы ды скокі, бо і сам быў да гэтаго вельмі ахвочы. Ен заўсёды заступаўся за Аленку, як багатырова семья яе чым крыўдзіла і гатоў быў за маладзіцу іці хоць на нажэ.

Свёкар ды нявесткі часта крыўдзілі Аленку ды пяклі ей вочы жебрацкім родам, і хоць яна гэту зневагу хутка забывала, але с часам у сэрцэ яе пачало закрадвацца чуцьцё цяж кае крыўды ды гневу. Трошкі па трошкі над сямьёй Панаса пачалі ўсплываць цёмные хмаркі, каторые чым далей, тым болей шырыліся ды паўнелі, збіраючыся у чорную хвілю[1]. Трэ было хутка чэкаці грымот. Раз выпало ось якое здарэне:

Было вяліка свята «Багач» ці «Крыж», добра не памятаю. Аленка пад вечэр паклікала да сябе у госьці сваіх равесьнікаў, хлопцаў ды дзеўчат. Маладзеж выпіўшы па шклянцы гарбаты, пачала весяліцца як умела. Зараз ад гучнаго гоману задрыжэла ўся хата: хлопцы ў лад раптам засьцевалі вясёлую песьню:

Ой пад гаем, гаем, гаем зяляненькім,
Там гарала дзеўчыненька волікам чарненькім;
Гарала, гарала, ня ўмела гукаці
Ды наняла казачэнька на скрыпачцы граці...

Адзін хлапец вельмі добра стаў падыгрываць на скрыпцы, а другі пачаў пад тахт біць у бубен.

Музыка дробнымі ладамі залівалася як шалёная, віхрамі ўзлетаючы ўверх і заохвочы вала маладзеж да скокаў. Аленка ня вытрывала і, узяўшыся у бокі, пусцілася аддзіраці казачка; за ею, растапырыўшы рукі прыседаючы ды прытоптываючы, пусьціўся віхрам па хаці парабак Лявон... Якраз у гэты вясёлы час атчыніліся дзьверы, і у хату ўвайшоў Панас. Акінуўшы ўсіх воўчым паглядам, ён зароў як мядзведзь:

— Што вы, шчэняты, сабраліся тут зневажаць мой дом .. Вон, адгэтуль шэльмы!..

Ніхто с хлапцоў і вусам не крануў на гэты крык; а Лявон ешчэ мацней, ешчэ драбней забарабаніў абцасамі па падлозі. Агенка прыседаючы і верцючыся ўюном падплыла да сьвёкра і, топнуўшы нагою, моцна крыкнула:

— Тату, не мешайся не ў сваё дзела . Я зазвала іх да сябе...

— Ах, ты, дрэнь, спрэчацца ешчэ будзеш? Крычаў сярдзіта Панас: ось я табе пакажу! І стаў с кручка знімаць нагайку. Музыка, як перш, рэзала, адбіваючы дробные каленцы.

Аленка схапіла с печы тоўсты кляновы апалонік і, падскакаўшы прытуптываючы у такт да сьвëкра, стала проці яго замахнулася апалонікам ды кажэ:

— Ось зачапі адно, тату, дык, даль-Бог, гэтым апалонікам раскрою табе чарэп на двое... І, сказаўшы гэта, змерыла яго сваім доўгім вострым паглядам. Панас не ждаў гэткаго адважнаго і стойкаго адбою; ён збялеў як палатно і, павесіўшы на кручок нагайку, моўчкі выйшоў с хаты. У сьлед яму хлопцы моцна зарагаталі, а Лявон, выкінуўшы крутое калена, так моцна грымнуў абсацамі, што аж падлога задрыжала.

З гэтае пары Панас зусім ўзненавідзеў сваю маладую нявестку і пачаў мяркаваць, каб, як можна барджэй атдзяліць свайго зноска з жонкаю на хутарскую сялібу. Доўга ждаці не прышлося. Праз неколькі дзён прыехалі ад землеустраіцельнае камісіі каморнікі разбіваць зямлю на атрубы. Панас зрабіў гэтак, што першы і самы паскуднейшы атруб на голым балоці адрэзалі яго сыну — Змітру.

Не адкладываючы на доўга Панас зараз на адрэзанай сялібі збудаваў хатку, гуменца ды хлявец і на Міхайла, па першаму сьнегу, Змітра са сваею жонкаю ужо пераехаў на новую гаспадарку. Як толькі рушылі коні, што вязьлі вазэ са скарам за вароты, Панас у да. гонку моцна крыкнуў:

— А што, нявестачка, цяпер паскачэш ты на Голым балоці...

— Нічога, татулька, — атказала нявестка: дасць Бог пражывем як кольвек і у беднасці, абы нікога ня скрыўдзілі.

Праз дзён два ці тры, па ад'ездзе Змітры на нову сялібу, Панас, без дай раці прагнаў і парабка Лявона ды ешчэ так моцна збіў яго, што небарак ледзьве, ледзьве дацягнуўся да бацькоўскае хаты, што стаяла у самым канцы

села, каля выгану.

* * *

Стаў Зміцер з маладою жонкаю самотна правіць сваею гаспадаркаю. Завёў сякую-такую жывёлу, дастаў стрэльбу і пачаў хадзіць на палеваньне, застаўляў па полю сільля ды лавіў усякіх птахоў, калі-некалі с падраду вазіў да Слоніма жыдоўскае збожжо — жылося яму нішто сабе, а жонка вельмі нудзілася. Выйдзе, бывала, Аленка на ганачак, гляне смутнымі вачамі на Голо Балото, праз каторо працекала маленькая, с частымі злучынамі рэчка, ды голасна так засьпевае:

Чаго рэчка смутна стала,
Ці рыба змуціла;
Чаго дзеўчэ моцна плачеш,
Ці маці набіла.
Мяне маці біць ня біла,
Самі сьлёзы льюцца...

Сьпевае маладзіца ды горка плаче, а чаго і сама не знае... Так некі смутак апанаваў ды жаль вызывае.

Раз Алена, прачхнуўшыся рана, збудзіла Змітра ды кажэ яму:

— Ой, Змітручок, які я сёньня паганы сон бачыла, не дай Бог, аж ешчэ і цяпер уся дрыжу.

— Які? Ну, кажы...

— Здавалося, што пашла надта вяліка навальніца. Мутная вада патокамі хлынула з гары і знесла на балота усю нашу будоўлю; мы з табою каб удзержацца пачапіліся на некі стоуб, але зараз нехта, схапіўшы нас за ногі, стаў цягнуць у воду. Хто гэта, думаю, хочэ утапіць нас? Гляджу — стаіць з заду бацька Панас. Тут я вельмі моцна спалохалася ды прачхнулася...

— Паганы твой жонка, сон, — сказаў Змітра: але ня трэба баяцца, бо ўсякі сон як мара: хутка гіне.

— Гэта праўда; але усе такі мяне вельмі палохае нейкае нядобрае прачуцьцё.

На другі ці трэйці дзень посьле гэтаго Зміцер пашоў з дому у сяло да каваля гастрыць секеру. Дома была адна Алена. Вечерам, як добра змеркалося, Алена, зіркнуўшы у вакно, угледзіла над сялом надта веліка зарэво. Поламя біло да самаго неба і якраз у тым мейсцы, дзе стаяла будоўля свёкра. Іскры стаўбамі сыпалі у верх і залатымі матылямі разлеталіся у начной цемры; уся ваколіца зіхацела. Алена зразу, сцікавала, што гарыць сяло і, барджэй накінуўшы кажух на плечы, пабегла на пажар.

Адбегчы гоноў чатыры ці можэ і больш, яна угледзіла на ўзгорку свайго Змітрука: ён стаяў і дзівіўсё як бушэваў на будоўлі агонь.

— Ой, Божэ-ж мой, што гэта робіцца, — лемантавала Алена падбегаючы да Змітра.

— Бацька гарыць, — прамовіў ён без усякаго жалю.

— Бяжэм, Змітручок, ратаваці!..

— Куды! Ня сьмей!.. Ешчэ бяду якую на сябе наклічэм. Пойдзем... сказаў ён ўластна і, узяўшы жонку за руку, павёў яе да-дому.

У Панаса згарэло гумно, два свіронкі і хлеў: апрыч таго згарэло неколькі суседзкіх хат ды гумен. У поўнач агонь залілі і пажар скончыўся. На другі дзень пашлі па сялу языкі, што Панаса падпаліў яго сын — Змітра ў падзяку за выселкі на отрубы. Нашліся навет людзі, што сьветчылі, нібыто яны бачылі як у сумеркі Змітра йшоў каля бацькаўскаго гумна і засоўваў руку у стрэху, бытто клаў што туды; с таго боку, дзе ён стаяў, зараз і ўспыхнула... Ой языкі доўгіе, брахлівые, колькі зла вы добрым людзям робіця!.. Зараз аб Змітравым „падзякаваньні“ забубнелі па ўсей вакалічнасьці. Далі знаць паліціі. Як бачыш, прыехаў станавы, станавы, ураднік і сьледавацель. Пазвалі Змітрука на дазнаньне:

— Гдзе быў, пытаюцца, — ў дзень пажару?

— У сяле, гастрыў сякеру у каваля.

— Калі вярнуўся да-дому?

— Як добра змеркалося.

— ишоў, бо каля яго лежала сьцежка.

— Ну, і падпаліў, прызнайся...

— Скарай мяне, Божэ, на душы, на целі, калі я хоць падумаў аб гэтым...

— Чаму-ж людзі дасьвечаюць?

— Гэта аблыжнікі, падкупленые бацькам, непраўду говоруць.

— Ну, гэтым не адапрэшся...

— Што зрабіць, уся надзея на Пана Бога.

Не паверылі Змітруку, абвінавацілі на дазнаньні і надалі у суд. Суд прысудзіў яго на два рокі у вастрог.

Зараз посьле памінальніцы адвязьлі Змітра у Слонім ды пасадлілі у вастрог, а Алена асталася на гаспадарцы адным адна, як быліначка у полі. Цяжка і смутна было яе жыцьдë. Бедавала адзінокая кабета, білася як птушка з падбітым крылом, плакала і за зіму так высахла выпетрыла, што і глядзець ненашта было; ат красы ды моладасьці і званьня не асталося. Ужо і сьпеваці не магла, голас зусім спаў. Гляне праз вакно бывала на полё і хочэ засьпеваці, але нічога не выхо дзіць, толькі засохшые вусны шэпчуць:

Ой валэ мае дай палавые,
Чаму вы не арэце;
Ой леты ж мае маладые,
Чаму-ж марна йдзеце...

Прыйшла весна. Пасінело неба; пабольшаў дау Бог, дзянёк. Заквецілося балота стрыкатымі кветачкамі, замуравілося полё траўкаю, голасна засьпевалі жаваранкі, прыляцеўшы з далёкаго выраю, — адным словам усё Божэ стварэньне весялілося, здавольнено сваім жыцьцём, а у Аленькі на сэрцы лежаў цяжкі камень. Гняце, небарачку неадступна гора, заедае нуда, слабнуць сілы, а працаваць трэба многа дый цяжка.

От раз прывёз хлопчык з млына неколькі мяшкоў мукі. Мяшкі былі вялікіе і надта вялікіе; трэба было зняць іх з возу і ўнесьці ў свіронак. Хлопчык знядужаў гэтаго зрабіці; прышлося узяцца за работу самой Аленцы, а тагды яна якраз была у цяжку. Звалакла маладзіца сяк-так адзін, другі ды трэйці мяшок, узялася за чацьвёрты, самы цяжкі, і над гэтым апошнім прышлося ей так моцна натужыцца, што аж нешта у жываце лопнуло. Пад вечэр у Алены занудзіло над лыжачкай, закалола у баку, кінула перш у холад, потым у жар і кабета зразу зразу злегла у пасьцель. У поўначы у яе радзіўся нежывы хлопчык, а на ранку як стала світаць, і сама маладзіца аддала Богу сваю чыстую душу...

Багатыр сьвёкар с сваей сямьёй нават не прыйшоў на пахаваньне. Ображалі і хавалі чужые. Зышліся с села хлопцы з дзеўчатамі, узялі на плечы труну с целам Аленкі і гуртам аднесьлі на могліцы, гдзе пазваўшы бацюшку і пахавалі яе горка плачучы. Падняўшыйся над яе долам гарбочак чорнае зямліцы быў раптам асыпан вешнімі кветачкамі

* * *

А багатыр сабе, як кажуць, і ў вус ня дуў. Абдзіраючы людзей ды ссучы з іх апошнюю кроў, ён стараўся усё больш ды больш шырыць сваю гаспадарку, множыць свае скарбы. Цяпер ён мяркаваў купіць паровы млын з валюшам і з гэтаю мэтаю збіраўся ехаць пад мястэчка Косава на торг да аднаго панка.

От сядзіць сабе Панас вечерам у сваей хаці ды лічыць паціху грошы. Ужо добра змеркалося, і з яго сямыі у гэты раз нікога не было дома, — усе пашлі у адрыну спаць. Перш дастаў Панас с капшука золата і, налічыўшы дзьвесьці рублёў, спратаў іх у жалезны куфар; потым выцягнуў дзьве новые кацярынкі і, пацешыўшыся трошкі, палажыў іх туды; далей стау лічыць старые бумажкі; на лічыў сто рублёў ды каже сам сабе: — з гэных трэ пяцьдзесят атдаць станавому ды дваццаць урадніку за тое, што яны скасавалі жалабу Лявона. Гіцаль гэты скардзіўся на мяне, што я яго збіў да паўсьмерці і ён цяпер ня може зарабляць сабе на хлеб; але станавы з вураднікам добра ведалі куды пакіраваць гэту жалабу; за гэта трэба іх тлуста падшмараваці, каб не скрыпелі. О, грошы маюць пякельну моц! Маючы іх шмат, можна на людзях ездзіць верхам... А Лявона як злаўлю, то, даль-Бога жывога з рук ня выпушчу. Забью, гіцля і заплачу.

Сказаўшы гэта, Панас стаў далей лічыць грошы...

У гэту хвілю нехта з вуліцы забарабаніў у вакно. Панас задрыжэў і збялеў ат страху, бо думаў, што прыйшлі разбойнікі якіе. Спратаўшы куфар з грашмі у патайнік, ён падыйшоў да вакна і спытаўся:

— Хто там?

— Гэта мы, — пачуўся за вакном голас: — стараста ды выбарные. Ці можна зайці?

— А чаму ж, заходзце.

У хату увайшло чатыры чэлавекі: стараста, ды трое выбарных, усе маладые сумленные дзяцюкі. Прывітаўшыся, як мае быць, яны с пазваленьня Панаса уселіся у рад проці яго на услоне ды кажуць яму:

— Мы, дзядзюжна, прыйшлі да цябе па аднаму важнаму дзелу.

— А чаго-ж вам бяз дзела да мяне хадзіці, ці ме я вам раўня; прыйшлі, — значэ маеця некі інтэрэс.

— Ці помніш дзядзюхна парабка Лявона, што у цябе нідаўна служыў? Пачаў стараста.

— А то якжэ гэтаго злодзея ня помніць, — добра помню.

— Ен, можэ, гадзіну таму назад памёр...

— А вы прыйшлі на пахаваньне прасіць.. перабіў старасту Панас.

— Не, дзядзюхна, другая мэта нашаго прыходу.

— Якая, кажэця.

— Перад сьмерцьцю, можз за поўгадзіны, — казаў стараста далей: — ён паклікаў мяне з выбарнымі да сябе ды кажэ..

— Што, што кажэ? — дапытываўся багатыр сярдзіта, пабляднеўшы як палатно.

— Ен казаў, — выкладаў стараста: — дзяцючкі, спаліў дзядзьку Панаса ня сын, а я... я, кажэ, спаліў яго.. а Змітрука аблыгалі ліхіе людзі, ён непавінен у гэтым дзелі.

— Лже, злодзей! закрычэў не сваім голасам Панас.

— Ашто гэта праўда, казаў далей нам Лявон, — дык дзеля падкрэпы свайго слова цалую крыж..

— І пацалаваў каторы лежаў на яго грудзях крыжык.. дапоўніў адзін з выбарных.

— Апрыч таго, казаў, канаючы ужо, што ад дзя дзькавых рук ён і на той сьвет ідзе... даказаў мову другі выбарны.

— Што ж вы, дрэні паганые, прыйшлі палохаць мяне, ці што, — крычаў як шалёны Пaнас: мо я каго баюся; цікніця адно, гіцлі, дык я вас усіх запакую у вастрог на векі веч ные!..

— Не, дзядзьку, мы не палохаем, а гаворым табе праўду, як было, — атказаў стараста Панасу і, каб кальнуць яго, далей прыбавіў: — чым мы можемо дзядзьку спалохаці? дзякуй Богу ты над сваймі селякамі не знушчаўся і дзетак сваіх не пакрыўдзіў...

— А што нявестка замучылася ды сын сядзіць у вастрозе, дык тутака тваей віны німа, дзядзюхна, — дасказаў старшы з выбарных, пры гэтых славах усе чэцьвёра селякоў так модна зарагаталі што аж хата задрыжэла. Панас збялеў, як крэйда і пачаў трасьціся ўсім целам, бытта яго опоць біла. Селякі выйшлі з хаты і ў сенях зноў моцна зарагаталі. У вачах Панаса стала туманіцца; галава круцілася і ён ледзьва-ледзьва стаяў на нагах, а рогат усе рос ды шырыўся і здавалося багатыру, што у сенях на дварэ, у сяле і паўсяму сьвету людзі смяюцца над ім ды торкаючы пальцамі у вочы пытаюцца:

— Ці ж праўда, Панас, што ты перад дзеткамі сваймі ні ўчом ня вінен?.. Панас тросся ды вярцеўся як вуж, прыціснуты асінавым калом да зямлі. Потым дзікім голасам закрычэў як варьят:

— Ой, людзі, гэта злы дух з мяне насьмехаецца!.. Згінь мара, прападзі!. і абярнуўшыся на покуць. гдзе стаяў абраз Божае Мацеры з дзіцяткам Ісусам, хацеў перзжэгнадца, але у гэту хвілю выступіла з туману нябошчыца нявестка у белай сорочцы і ў белых цюньках з нежывым хлопчыкам на руках; выступіла ды стала перад ім з укорам, як жывая...

— Ой, людзі, ратуйця! ускрыкнуў задыхаючыся Панас і як падбіты навальніцаю сноп зваліўся на падлогу...

На другі дзень, рана нашлі Панаса чуць жывым і пачалі адліваць халоднаю вадою. Ачухаўшыся трошкі ён устаў, паглядзеў мутнымі вачамі на сваю сямью ды плачучы кажэ:

— Дзеткі і ўсе людзі скрыўджэны, а я надта выцягнуўся ды многа мейсца займаю на сьвеці. І, сказаўшы гэта, пачаў корчыцца.

С таго часу Панас ляжыць у запеку, цадагнуўшы пад сабе ногі, ды, корчучыся у клубок жаліцца, што дзеткі яго і селякі скрыўджэны, а сам ён вельмі многа мейсца займае. Больш нічога не гаворыць, толькі дрыжыць як асі. навы ліст у непагоду ды баязліва пагледае на покуць.

Мусіць такі праўду людзі кажуць, што Бог пакараў Панаса Крэнта за тое, што ён вельмі знушчаўся над людзьмі.

К. Лейко.

  1. Вельмі цёмная хмара з бураю ды навальніцаю.