Перайсці да зместу

Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Стазычныя і высокія

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мой скарб ⁂ (Стазычныя і высокія)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
На хутары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стазычныя і высокія…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Стазычныя, высокія
Званіцы загулі.
Да неба кінуў вокам я,
Зірнуў у глыб зямлі.

Ці хто на клічы шчырыя
Падыме галаву.
У паднябёсны вырай я
На веча ўсіх заву.

Ідзі туды, дзе волаты
Кладуць свой шлях да зор.
Магутны ты, бо молад ты,
Душа твая — віхор!

1922 г.