Перайсці да зместу

Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/На біблійны лад

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Там… На біблійны лад
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
На сьмерць А. Бурбіса
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА БІБЛІЙНЫ ЛАД.

ІСАЯ.

Заліў быдлячы лой вадоўі твае грудзі —
Ты бяз душы жывеш, бяз сэрца, без вачэй.
Ня трэба нам такіх — няхай такіх ня будзе!
Дык згінь, шальмец, як цень спалоханых начэй!

Аблічына твая ад злых учынкаў брыдка,
А рукі, плечы, карк — бы куча гнілых дроў.
Напоўнены сьлязьмі твой скарб, твае дабыткі,
На золаце-шаўкох блішчыць і пеніць кроў.

Паганіш ты сабой абшар зямлі і неба,
Як дзікі зьвер лясны, калечыш нам жыцьцё.
На забаўку такіх пякельні аддаць трэба,
З гары крыві і слёз сьпіхнуўшы ў забыцьцё.

1915 г.