Перайсці да зместу

Пагляд на творчасьць Вінцука Дуніна-Марцінкевіча

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пагляд на творчасьць Вінцука Дуніна-Марцінкевіча
Артыкул
Аўтар: Мікола Ільяшэвіч
1922
Крыніца: Маладое жыцьцё - №3 - с. 13-14

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перш, чым казаць аб творчасьці В. - Д. Марцінкевіча, мы павінны разгледзіць палажэньне тагачаснае Беларусі і яе літаратуру.

З канцом ХVIII веку скончылася, трэба сказаць, цэлая эпоха літаратурнага і гістарычнага жыцьця нашае Бацькаўшчыны. У працягу папярэдняго часу, Беларусь дасягла найвышэйшых пунктаў свайго разьвіцьця. — Залатая пара. Праўда, тагачасная літаратурная мова значна розьнілася ад цяперашняй мовы дзеля таго, што Беларусь, як і ўсе славянскіе народы ужывалі царкоўнаславянскія словы і граматыку. Гэтыя царкоўна-славянскія словы толькі з утратай незалежнасьці былі зьнішчаны.

Добра вядома ўсім і тое, што Беларусь у працягу сваёй паднявольнасьці няраз падпадала пад ярма; Польшчы, або Расеі, якія сваімі гібельнымі рэлігійнымі, ў зьвязку з матэр’яльнымі варункамі існаваньня беларуса, рабілі сваю шкодную палітычную працу і зьнішчылі зусім беларускую інтэлігэнцыю.

Адзін толькі цёмны народ застаўся верным сваёй мове і гэтакім парадкам сам пачаў адбудоўваць сваё незалежнае жыцьцё.

З пачатку адбудова гэтая праходзіла несьвядома, або маласьвядома, і толькі за апошнія часы (другая палова XIX і XX век) народ беларускі прыйшоў да пэўнай мэты — Незалежнасьці сваяе бацькаўшчыны. Аднак шмат высілкаў трэба было пакласьці, каб прыйсьці да гэтага сьвядомага адраджэньніцкага часу.

Беларусь тады, як і цяпер некаторые любяць лічыць, лічылі „Сѣверо-Запрдный Край*, або „Kresy Wschodnie“. Гэткім парадкам хоць і выходзяць ў запраўды, любячыя свой народ беларускія вучоныя, жадаючыя памагчы яму, але немаглі падыйсьці з чужацкай мовай, што вельмі шкодзіла карыснай справе. Праўда былі спробы пісаць нешта ў беларускай „гутарцы", якта вершы, апавяданьні, але гэта рабілася больш дзеля забавы, чымся сурёзна. А мо гэтыя мізерныя спробы і больш пужалі нас, думаючы, што гэта запраўды гутарка, а не звычайная славянская мова?

Вось, першы з беларусоў выправіўшы гэтую „гутарку" і даказаўшы перакладам „Пана Тадэуша", што ёсьць пекная мова, быў Вінцук Дунін-Марцінкевіч, або Навум Прыгаворка (псэўдонім).

Марцінкевіч (1807-1884 г.), гэта адзін з выдатных нашых песьняроў сяр. ХІХ века; творы, нястрацілі сваёй літаратурнай вартасьці аж да апошніх дзён і навэт шмат каму доўга служылі прыкладам.

Цяпер пяройдзем да разгляду яго творчасьці. Не затрымоўваючыся шмат на характарыстыцы кожнае асобы галоўных твораў, трэба зазначыць, што большасьпь творчасьці Марцінкевіча, пранікнута сэнтамэнталізмам, які пануючы ў заходняй Еўропе, пасьпеў трапіць і на Беларусь. Кожны тып апісаны Марцінкевічам або толькі з добрага боку (Кацярынка, Гапон, Юльля...)» або толькі з дрэнага боку (Аканам Сабковіч і інш.). Аднак, заслуга Марцінкевіча ня ў гэтым паказе добрых ці дрэнных рысаў, а ў тым, што ён першы пачаў выяўляць у прыгожай літаратурнай мове этнаграфічныя і гістарычныя рысы Беларусі.

Ведама, беларускі народ багаты вуснай народнай літаратурай, міфолёгіей і інш., а ў часе Марцінкевіча знаходзім гэта ў нязвычайнай жывасьці і яснасьці. Амаль што не ўва ўсіх творах Марцінкіевіча знаходзяцца гэтыя рысы. Тут знаходзім мастацкае апісаньне сьвят (Купала, Дзяды, Дажынкі і інш). Дужа добра намалёваны скокі з прыпеўкамі, гдзе паміж іншым праглядае памятка аб ярме татараў.

„Наехала полан двор татараў,
Ды ўзялі ж майго мужа ў палон”.

Есьць, аднак, некаторыя факты зусім розьнячыеся ад праўды напрк.: у адным мейсцы гаворыцца, быццам ліцьвіны накінулі хрысьціянства беларусам ў той час, калі гісторыя, кажа зусім наадварот.

Не выяўляючы яшчэ некаторых гістарычных рысаў у творчасьці Марцінкевіча, мы павінны зазначыць, што ён шмат фантазіруе і з гэтай прычыны колёрыт робіцца ня зусім праўдзівым.

Можна былоб і яшчэ знайсьці некатарыя недахваты ў творчасьці Марцінкевіча, але з тэй прычыны, што на долю яго выпала зрабіцца першым тварцом беларускае паэзіі, ня толькі не закрываюць, але адносяцца з вялікім да Марцінкевіча паважаньнем.

Ці быў Марцінкевіч беларус-адраджэнец сказаць цяжка. Выніку гэтаму шкодзіць знойдзены верш „Вясна, голад перапала” рэвалюцыйны па зьместу і хучэй падыходзячы да творчасьці Паўлюка Бахрыма.

Агулам трэба сказаць, што толькі Марцінкевіч першы кінуў прамень сьвятла ў наш народ і яго мізэрную тады літаратуру. Скончыўся час занядбаньня беларускае літаратуры з XVII век. па XIX век. Узварушыўся цёмны народ, а разам пачала зварочвацца яго “забраная інтэлігэнцыя“. Марцінкевіч заставіў па сабе памятку ня толькі, як пан бацька прыгоннага сялянства, але як бацька беларускае літаратуры новага расьцвету. Беларускі народ нікалі не забудзе Марцінкевіча як літаратурнага адраджэнца. Памяць аб ім жыве і будзе жыць сярод шчырых беларускіх душ.