Ой строчачку за строчачкай (Шаўчэнка/Клімковіч)
Выгляд
Ой строчачку за строчачкай Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Міхась Клімковіч Крыніца: Кабзар - с. 157 |
Ой строчачку за строчачкай
Мярэжкаю тры ночачкі
Шыю, шыю, вышываю,
У нядзелю пагуляю.
Ой плахтачка-чэрвчатачка,
На дзіва ўсім дзяўчатачкам
Ой на дзіва яна й вам,
Запарожцам-казакам.
Глядзіце, заляцайцеся,
А з іншымі вянчайцеся
Адданы ўжо ручнікі...
Дык вось яно, казакі!
1847 Орская крэпасць