Перайсці да зместу

Ой адна я, адна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Ой адна я, адна
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1847 (пераклад 1918)
Арыгінальная назва: Ой одна я одна…
Пераклад: Аляксандр Сержпутоўскі
Крыніца: Часопіс «Чырвоны Шлях», № 9-10, 31 сьнежня 1918 г., б. 4-5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




***


Ой адна я, адна,
Як былінька у полі,
Та не дау жэ мне Бôг
А ні шчасця, ні долі.
Толькі дау жэ мне Бôг
Красу, карыя вочы. —
Дак і тыя заблêклі
За мôй век дзевочы.
А ні братачка я,
Ни сестрычки не знала;
Між чужымі зрасла;
Да ужэ й вьянуці стала…
Гдзе-ж дружина мая,
Гдзе вы, добрые людзі?!
Іх нема, я сама,
А дружыны —. й не будзе!..