Перайсці да зместу

Ой, чаму ж ты, зязюлечка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, чаму ж ты, зязюлечка…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, чаму ж ты, зязюлечка,

Свайго гнязда не ўеш,
Ды ў чужое гняздзечка
Дзеткі свае кладзеш?
Пакуль малая птушачка

Выкарміць іх - умрэ!
І сваім дробным дзетачкам
Корму не прынясе.
Чаму ты свайго, паночку,

Дому не збудуеш,
Ды чужы дом і вёсачку
Сабе аляндуеш?
І толькі два ці тры годы

Пабыўшы з намі тут,
Вязеш малыя дзетачкі
У другі чужы кут.
Каб ты лет дваццаць ці трыццаць

З намі разам пажыў,
Мы б цябе больш любілі
І ты б нас больш любіў.
Мы бы да цябе прывыклі,

Ты б нас, грунт наш пазнаў,
Ды як у сваім гняздзечку
Дзетачкі гадаваў.