Ой, у кусце, у хрусце…
Выгляд
Ой, у кусце, у хрусце… Песня Аўтар: Ян Чачот Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html |
Ой, у кусце, у хрусце
Сядзіць сабе заяц,
Да на гэтую зіму
Нешта сабе баець.
Ой, еў бы цяпер авёс,
Не гэту саломку!
Ой, пад кустам і мужык
Кляў сваю карчомку.
Еў бы цяпер чысты хлеб,
А не пухавінку,
Каб я часта не сядзеў
У паганым шынку.
А бадай ты новая
Карчомка згарэла,
Як мая цераз цябе
Хатанька згалела!
Дзетачкі і жоначка
Без хлеба у тузе;
Волікі і конікі
Топяцца у лузе.
Жыта, авёс і сена
На гарэлку мяняў,
Штоб зімою цвёрда спаў,
На весну прапаў.