Ой, рана-рана куры запелі
Выгляд
Ой, рана-рана куры запелі Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
Беларуская калядка, запісаная Рыгорам Шырмам у 1928 г. у в. Шакуны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 6. Калядная. |
Ой, рана-рана куры запелі.
Каляда! Куры запелі.[1]
Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала.
Ганначка ўстала, косу ўчасала.
Косу ўчасаўшы — бацьку будзіла.
— Ўставай, баценьку, на параданьку.
Бо прыехала трое госцікаў.
Адны сталі там, там, за садамі.
Другія сталі за варотамі.
Трэцція сталі з коньмі пад сеньмі.
Што за садамі — тым адказалі.
За варотамі — ручнікі далі.
З коньмі пад сяньмі — Ганначку ўзялі.
Ганначку ўзялі, падзякавалі.
— Дзякуй, баценьку, за тваю дачку.
Што тонка прала і звонка ткала.
Бела бяліла, чыста хадзіла.
- ↑ Рэфрэн «Каляда!» паўтараецца ў кожнай страфе з другім радком
страфы.