Ой, кудраў, кудраў ляночак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, кудраў, кудраў ляночак
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, кудраў, кудраў ляночак
Ад Вялікадня да Пятра.
Прыйдзе да цябе Пятроў дзень —
Палавіна цвету ападзе,
Палавіна цвету ападзе,
Больш галовачак прыбудзе.
Ой, красна панна Настачка,
Бо яна ў свайго баценька.
Як пойдзе яна к чужому —
Палавіна красы адбудзе,
Палавіна красы адбудзе,
Болей розуму прыбудзе.

(Запісана: 481. Мажэйка, 1983, с. 87. Зап. у 1970 г. ў в. Выганішча Івацэвіцкага раёна)