Перайсці да зместу

Ой, гляну я, падзіўлюся… (Шаўчэнка/Глебка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, гляну я, падзіўлюся...
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Пятро Глебка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, гляну я, падзіўлюся
На той стэп, на поле:
Ці не дасць бог літасцівы
Хоць на старасць волі?
Пайшоў бы я на Ўкраіну,
Пайшоў бы дадому,
Там бы мяне прывіталі,
Радыя старому;
Там бы я спачыў хоць трохі,
Молячыся богу;
Там бы я... Ды шкода й думкі —
Не будзе нічога.
Як жа ж гэта у няволі
Жыці без надзеі?
Людзі добрыя, наўчыце,
А то адурэю!

Орская крэпасць 1848