Ой, гаспадыня чорна, як камін…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ой, гаспадыня чорна, як камін…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, гаспадыня чорна, як камін,
Да на ёй сажы да са дзве асьмін!

Ой, вазьму жа я дубіну,
Ой, страсу сажу ў асьміну!
Ой, гаспадыня!
Да у нас рэчка пад акном цячэ,
Ніколі хустаў яна мыць не йдзе;

І бедны гаспадар чоран,
Як варона альбо воран;
Ой, гаспадыня!
Нашы дзіцята, як варанята,
Ой, няшчасная да мая хата!

І на стале і пад сталом
Трэскі, смецце і з папялом;
Ой, гаспадыня!
А яна сабе на печы ляжыць,
Умурзаўшыся, ні чым не тужыць.

Толькі для ей і клапоту,
Прынесці хлеба да роту;
Ой, гаспадыня!
Ой, не сцярпеў жа, узяў дубіну,
Да строс жа я сажу ў асьміну;

Ой, да граза у лес не йдзе,
Гаспадыня на рэчку йдзе,
Гаспадыня на рэчку йдзе,
Хусты нясе!