Ой, адна я, адна (Шаўчэнка/Бядуля)
Выгляд
Ой, адна я, адна Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Змітрок Бядуля |
Ой, адна я, адна,
Як быліначка ў полі,
Ды не даў жа мне бог
Ані шчасця, ні долі.
Толькі даў жа мне бог
Красу — карыя вочы,
Выплакала й тыя
Ў адзіноце дзявочай.
Ані браціка я,
Ні сястрычкі не знала,
Між чужымі ўзрасла
I ўзрасла — не кахала!
Дзе ж ты, мілы дружок,
Дзе вы, добрыя людзі?
Іх няма... Я адна,
А дружка і не будзе!
У каземаце 1847