Ой, Боже моуй, Боже

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
411. Ой, Боже моуй, Боже
Песня
Народная песня
Крыніца: Шейн Павел Васильевич - Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Том І, часть І (1887) — С. 345
Беларуская народная песня


Ой, Боже моуй, Боже,
Якая я несчасна!
Нихто не пригарне,
Ни оцец, ни маци;
Тоўльки той пригарне,
Хто думае ўзяці.
Ў поли криница —
Вода холодница.
Ой, людзи говораць:
Дзеўчина ледашница, —
Не хоче робици,
Идзе ў корчомку пици.
А ў тоуй корчомце
Два чужеземцы
Міоуд горіелку пили,
Да дзіеўку подмавили.
Дурна дзіўка была —
Сіела — поіехала.
Едуць ены поле,
Едуць другое,
На трейціе поле
Стали ўзъезджаци,
Стала дзеўчина
У казака пытаци:
- Да гдзіе ваши домы,
Што их не видаци?»
— Наши домы — кременыя горы.
Вырубали огню́
С біелаго крамéню́,
Подпалили сосну
С верху до кореня,
Привезали дзеўчину
К сосо́нце плечима,
До мора очима.
Сосенка гориць,
Дзеўчина говориць:
— Хто ў ліесе ночуе,
Той голос почуе.
Хто дочки мае, —
Нехай наўчае,
У новую корчомку
Гуляць не пущае.

Минской губернии, Слуцкого уезда, с. Подлесье