Перайсці да зместу

Н. Кастамараву (Шаўчэнка/Бядуля)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Н. Кастамараву
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Змітрок Бядуля

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вясёла сонейка гуляла
Ў вясёлых хмарах веснавых,
Гасцей закованых сваіх
Сардэчным чаем частавалі
І вартавых перамянялі,
Сінемундзірых, вартавых.
І да дзвярэй, на ключ замкнутых,
Да тых, да кратаў на акне
Прывык я трохі… І ўжо мне
Не жаль было даўно адбытых,
Даўно пахованых, забытых
Крывавых цяжкіх слёз маіх.
Ці мала разлілося іх
На сухаполле… Хоць бы рута,
А то нічога не ўзышло!
І ўспомніў я сваё сяло…
Каго я там калі пакінуў?
Бацькі ляжаць у дамавіне…
І жалем сэрца запякло,
Няма каму мяне згадаці!
Гляджу: твая праходзіць маці
Чарней ад чорнае зямлі,
Як з крыжа знятая, мой браце…
Малюся! Госпада хвалю!
Хваліць яго не перастану!
Што я ні з кім не падзялю
Маю турму, мае кайданы!

У каземаце 1847