Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Ня трэба занадта слоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над сінімі хвалямі Ня трэба занадта слоў
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Заўтра

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ня трэба занадта слоў,
Ніколі мінулага не пашкадую…
Ў праменнае заўтра, ой, выйду адзінкай, паслом,
Каб рань веставаць маладую.

Наперадзе хмуры лазьняк
Далонямі рэчку-вадзіцу заслоніў…
А будзе, а будзе злы вецер мяне даганяць —
Ня спыніць, бадзяга, ня зломіць.

Ляцець, нясупынна ляцець,
Дзе к берагу туліцца зімка-пшаніца…
Утапіся ў балоце-ж пагарды ставокая цень,
Каб вобраз твой больш ня прысьніўся.

Ня хочу, ня буду блудзіць,
Мне жыцьце на ростані сьцежку намеціць…
Усё больш, ўсё бліжэй усьміхаецца дзень-маладзік.
Мацнее адзіная мэта, —

Ўвесь твой, Беларусь мая,
Палаю тваімі і радасьцю й больлю…
Наперадзе, бач, зіхаціць веснамайскі маяк —
Вядзі, я іду з табою.