Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Над сінімі хвалямі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рондо Над сінімі хвалямі
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Ня трэба занадта слоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Над сінімі хвалямі чайка дзетак клікала,
і блішчэлі крылейкі, — сонейка-ж хавалася.
Чайка дзетак клікала над сінімі хвалямі,
сонейка схавалася, ўсё-ж зіялі крылейкі.