Перайсці да зместу

Нязгода птаства

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нязгода птаства і суд над крукам
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, крычала, верашчала чайка на балоце,
Праклінала і плакала, паўшы гдзесь пры плоце:
— Ты чапліска, галота, што ты учыніла,
За что ж ты маіх Пузынаў дзеці пагубіла?
Чы ты, птуха, з тога духа, сава нешчасная,
Палыкала, пажырала ў ночы, праклятая,
Ой, я віджу, быў тут госць, чорнае кручышча,
Пабіў, паеў, палупіў, простэ мужычышча.
Прыляцела там цяцера кумку пацяшаці,
За ёю сойка, чайкі цётка, ела разважаці:
— Перастань жа слёзы ліці, горанька плакаці,
Тугу сэрцу жаласнэму вельмі задаваці.
І мы многа вельмі злога ад лотра цярпелі,
І пакою, над вадою жывучы, не мелі.
Раннай зоры прыляцеўшы, часта галасует,
А сарокам і варонам усёгды фальгует.
Радзім тобі, яко собі, пойдзем наглядаці,
Па шэрокіх і высокіх дубах шпегаваці.
А як знайдзем, будзем біці чалом велікому
Цару арлу над усімі птухамі старшому.
Паляцелі і ўселі над дубам шырокім,
Гладкім, цёмным, дуплаватым і вельмі высокім.
Выглядаю быстрым окам блізка і далёка,
Аж скачэт крук з кручаняты на вярху высока.
Беглі хутка, вельмі прудка к свайму Осудару:
— Пожалуй нас, рассудзі нас, міласцівы цару.
Ад вялікага лотра крука вельмі крыўду маем,
Дзеці нашыя пагубіў, о, так пазываем.
Казаў стаці, заволаці крука да расправы,
Крука ведут, ў шыю біют, не дают паправы.
Порвет за лоб і скажэт: — А ты, просты хлопе,
Будзеш каран, душагубча, здохлых коні попе.
Дэкрэт хутка на апоцы сам осудар напісаў,
Напісаўшы, сокал рэгент прэд усемі зачытаў.
Казаў крука біць у слупа, біўшы чвартоваці,
Чвартоваўшы, огнеці і з лесу выгнаці.