Ноч (Мілюць)
Выгляд
Ноч Аўтар: Алесь Мілюць Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 329 |
Змяркання шэраю дзяругай
пакрыты сонныя палі,
і толькі вёска чорнай смугай
як бы маячыцца ўдалі…
Панура й сумна, бы ў пустыні, —
кругом пануе ціхі змрок…
Як пад заклятаю святыняй,
павіс над краем злы урок…
І толькі зоркі з зімнай ласкай
шапочуць нештачкі раллі…
О ноч! Калі ж ты кончыш казку
людской нядолі на зямлі?