Перайсці да зместу

Ноч глухая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч глухая
Аўтар: Алесь Пруднікаў
1930

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ноч глухая...
Цярушыцца снег.
Затапляецца ў зарыве горад.
Месяц плечы кастлявыя гне —
Падымаецца ціха угору.
Я стаю.
Доўга думаю я...
І не верыцца нават самому,
Што мяне ўзгадавала зямля
Каля гумен, прапахлых саломай.
Дзесьці крокі рыфмуе цягнік...
Гул губляецца
Ў шпаркім разбезе...

Зацвітае ў маёй крыві
Маладая пара паэзіі.
Ноч прайшла.
Пачынаецца дзень.
Свечкі зор патухаюць, бы ў моры…
...Ты сустрэўся сягоння мне
Невыказнаю радасцю, горад.