Перайсці да зместу

Нота РСФСР Летуве (1921)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нота Савецкай Расеі Ліцьве
Дакумант
Аўтар: Георгій Чычэрын
1921 год
Крыніца: Газэта «Наша Думка», № 7, 18 лютага 1921 г., б. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нота Савецкай Расеі Ліцьве.

Народны Камісар загранічных спраў Чычэрын 1 лютага 1921 году ўручыў прадстаўніку Літоўскай дэмакратычнай рэспублікі ў Расеі п. Балтрушайцісу народную ноту:

Міласьцівы Гаспадар!

Маю гонар прасіць Вас паведаміць Ваш ўрад аб ніжэйпісаным:

Расейскі ўрад ня можа глядзець бяз трывогі на непарадкі, якія цягнуцца ў месьце Вільні і яго раёне, перададзеным па дагавору ад 12 ліпня паміж Расеяй і Літвой пад уладу астатняй.

У той мамэнт, калі генарал польскай арміі Жэлігоўскі пры помачы некаторых польскіх войскаў заняў Вільню, і ў гэтае места і яго раён сталі сплывацца афіцеры і салдаты варожных Расейскай рэспубліцы: белагвардзейскіх атрадаў, Расейскі ўрад зьвярнуўся з пратэстам з гэтай прычыны да Польскага ўраду, ускладаючы на яго адказнасьць за вынікі дзеяньняў польскага генарала Жэлігоўскага і яго атрадаў.

Расейскі ўрад, аднак, ня можа не зьвярнуць таксама ўвагі Літоўскага ўраду на паміжыародныя абавязкі, якія лажаць на астатнім ў вадносінах да места Вільні і яго раёну. На падставе зробленага паміж Раселё і Літвой дагавору ад 12 ліпня, Расейскі ўрад мае права дамагацца ад Літоўскага ўраду, каб ён зрабіў усё, што толькі ад яго залежыць, каб спыніць цяперашняе палажэньне справы ў гэтай мясцовасьці, якое пагражаець спакою Савецкіх рэспублік.

Я лічу патрэбным падчыркнуць, што зроблены ў Рызе 12 кастрычніка пралімінарны дагавор паміж Расеяй і Польшчай, аніяк не адмяняець расейска-літоўскага даганору ад 12 ліпня і ня спыняець яго моцы.

Артыкул і-шы пралімінарвага дагавору паміж Расеяй і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай, з другога боку, пастанаўляець, што пытаньне аб прыналежнасьці да Польшчы або Літвы спрэчных паміж іх тэрыторый належыць разрашэньню выключна паміж Польшчай і Літвой. Гэтая пастанова ёсьць вынікам з факта спыненьня сувэрэнай улады Расейскай Рэспублікі ў адносінах да места Вільні і яго раёну, але яно пік не азначаець, што Расейскі ўрад прымушаецца спакойна глядзець на існуючае ў Вільні палажэньне спраў, калі астатняе пагражаець яго небясьпецы.

Да таго часу, пакуль пытаньне аб прыналежнасьці азначаных тэрыторый не разьвяжацца дагаворам паміж Літвой і Польшчай на карысьць астатняй, сувэрэная ўлада ў месьце Вільні і яго раёне належыць да Літвы, якой яно было перададзена на моцы расейска-літоўскага дагавора. Дзеля гэтага Расейскі ўрад мае права дамагацца ад Літоўскага ўраду, каб ён зрабіў усё магчымае, каб упікнуць ад такого палажэньня спраў ў Вільні, пры якім гэтае места служыць для панаваньня і цэнтру вайсковага авантурызму і белагвардзейскіх элемэнтаў, маючых тут спосаб падгатаўляць агрэсыўныя дасяньні проціў Савецкіх Рэспублік.

Да ведама Расейскага ўраду дайшло, што група дзяржаў, якая называець сябе „Лігай Нацый“, ізноў высоўваець плян адпраўкі ў Вільню паміжнароднага атраду. Расейскі ўрад зварачываець увагу Літоўскага ўраду на тое, што прыбыцьце ў Вільню падобных атрадаў ня можа лічыцца згодным з пастановамі расейска-літоўскага дагавору, пры адсутнасьці абы-якіх дагаворных адносін паміж так званай Лігай Нацый і Расейскай Рэспублікай і бяручы пад увагу яшчэ ня спыненыя варожыя дзеяньні некаторых уваходзячых у так званую Лігу Нацый дзяржаў у адносінах да Савецкай улады, падобныя атрады павінны разглядацца, як групіроўкі, варожыя ў адносінах да Савецкай Рэспублікі.

Дзеля гэтага мы выказываем цьвёрдую надзею, што Літоўскі урад не дапусьціць паяўленьня ў Вільні падобных атрадаў, прысутнасьць каторых там Расейскі ўрад прымушан разглядаць, як непрвяцельскі ў адносінах да Расеі акт, пагражаючы спакою Савецкіх рэспублік.

Расейскі ўрад пэвен, што Літоўскі ўрад зробіць усё ад яго залежнае, каб спыніць ня згоднае з дагаворамі палажэньне спраў у Вільні і яго раёне і не дапусьціць паяўленьня там вышэй спамянутых паміжнародных атрадаў.

Карыстаюся магчымасьцю, каб прасіць вас, міласьцівы гаспадару, прыняць завярэньне ў глыбокай маёй пашане і ў поўнай маёй адданасьці.

Народны Камісар загранічных спраў Чычэрые.

Масква, і лютага 1921 г.

(Літроста).