Новыя споклічы ў справе адраджэньня літоўскага народу
Новыя споклічы ў справе адраджэньня літоўскага народу Эсэ Аўтар: Раман Скірмунт 1904 (пераклад 2021) Арыгінальная назва: Nowe hasła w sprawie odrodzenia narodowości litewskiej Пераклад: Gleb Leo Крыніца: Nowe hasła w sprawie odrodzenia narodowości litewskiej, 1904 г., Lwów |
Арыгінальныя зноскі пазначаныя зорачкай (*), каб іх можна было адрозьніць ад перакладніцкіх заўвагаў. Пераклад выкананы да 12. старонкі. |
Спрэчка пра права на самастойнае разьвіцьцё, то бок, адраджэньне літоўскага народу, пра праўду побыту асобнай асьветы, не магла нідзе выклікаць такога пярэпалаху, як у ласнай[1] Літве. Эвалюцыі, якія глыбока ўзрушаюць грамадзтва, натуральна выклікаюць гучныя старонныя контравэрсіі, толькі застаецца сачыць, каб гэтыя спрэчкі ня выходзілі па-за рамы звычайных, зычлівых контарвэрсіяў, каб бакі не забываліся у захапленьні пра адзінства мэтаў, да якіх ідуць рознымі дарогамі.
Падобная небясьпека можа пагражаць у звычайны момант літоўскаму грамадзтву: з аднаго боку моладалітоўская інтэлігенцыя, якая ня лічыцца з традыцыяй, зь іншага — шляхта, якая не заўсёды памятае пра абавязкі, прыроджаныя ёй ў дачыненьні да свайго племя, — абодва бакі, захопленыя — здраджаюць пэўна схільнасьці да жорсткага змаганьня.
А ўсялякі дом, разьдзяліўшыся сам у сабе, ня ўстоіць[2].
Характэрнымі можна назваць агалошаныя цягам мінулага году адозвы, якія паходзяць з абодвух лягераў. Першая пад загалоўкам „Голас ліцьвінаў да маладога пакаленьня шляхты й магнатаў“[3], напісаная, падобна, маладым капланам, другая — „Ніколі“[4], аўтар якой захоўвае ананімнасьць, і, падобна, зьяўляецца добра вядомым працаўніком на грамадзкай ніве.
Гэтая спрэчка мае, апрача вялікага лякальнага значэньня для карэннае Літвы, і значэньне агульна-чалавечае як змаганьне за прыроджаныя правы стрыманага ў сваім разьвіцьці народу. Бадай, што людзі бесстароньнія і шляхетныя ніколі не адмовяць у сымпатыі да працы народу над ласным адраджэньнем.
* * *
Як зерне, якое ў сухой зямлі праз даўжэйшы час бяз жыцьця спачывае, а толькі пад уплывам цяпла й вільгаці узыходзіць, расьці пачынае — так і ў чалавечай душы дрэмле шмат думак і пачуцьцяў, якія патрабуюць стымул звонку да атрыманьня самасьвядомасьці, самаадчуваньня. Такім цяплом і вільгацю была некалі для літоўскага люду: асьвета, якая з розных крыніцаў пранікала пад страху літоўскай хаты ў 10-ых гадах мінулага стагодзьдзя. Асьвета пачала ў ім будзіць пачуцьцё пляменнай асобнасьці — і вось гэтая чорная, здавалася б, глеба, якая чакае рукі сейбіта й ратая, пакрылася праз ноч адной густой руньню. Прыкрае неразуменьне агарнула, можа, тут і там рольніка, які рыхтаваўся да пачатку сяўбы на гэтай мёртвай нібы ральлі. Цяпер жа не даволі кінуць тут свой засеў, каб забраць плён, трэба перад гэтым зьнішчыць тую вясеньнюю рунь, выкарчаваць гэтае жыцьцё, якое тутака разьвівацца пачало.
Бедаваньне над выкарчаванымі нямілымі фактамі або таксама разважаньне ці ня лепш бы было, калі што зроблена, тое ўжо зроблена[5], — гэта ня рэч мужа, які бярэ ўдзел ў практычнай грамадзкай працы. Пераломныя моманты ў дзеях заўсёды зьвязаныя з грамадзкімі ўзрушэньнямі… гэта часіна хваляваньняў і няпэўнасьці. Новыя парасткі, абуджаныя зь векавога сну, выходзяць на дзённае сьвятло — гэта элемэнт фэрмэнту, прыпраўлены хваляваньнямі, часьцяком пакутамі — даўнімі складовымі часткамі грамадзтва.
Першае пытаньне, на якое мы павінныя сабе даць адказ у дачыненьні да новага зьявішча: ці мае ён права — рацыю побыту? Калі адказ выпадзе тут станоўчым, разважаньне пра сродкі, адпаведныя да прыцісьненьня яго, ня будзе дарэчным. Лепш заўсёды быць у згодзе з добрай справай. Трэба тады мысьліць пра спосабы ўзаемнага прыстасаваньня: старога парадку рэчаў з новымі зьявамі жыцьця, каб тое, што мае рацыю існаваньня, што ёсьць добрым — старое ці новае — выйшла бяз шкоды ў момант пералому і фэрмэнту.
Калі новы спокліч праляціць, як віхор, над краінай і, трапіўшы на адпаведны грунт, зьяднае сабой шматлікіх прыхільнікаў — спакойныя, памяркоўныя людзі, прыхільнікі даўняга парадку звыкліся зь нехацю, часьцяком пераможаныя, адыходзіць ад удзелу ў працы ў новым кірунку. І вось гэтыя маладыя, бурлівыя, дзікія элемэнты, не знайшоўшы ні процівагі, ні супраціўленьня, вытвараюць на вольным полі сваю часьцяком сьмяротную гульню.
Падобнае адбывалася з маладым літоўскім рухам. Шляхта і даўняя інтэлігенцыя, якая ўжо некалькі стагодзьдзяў карыстаецца польскай мовай, прынамсі, без энтузіязму прыняла намаганьне пэўнай часткі інтэлігенцыі да пашырэньня й падняцьця літоўскае мовы і вось — здарылася тое, што здарыцца павінна было.
Засеў, кінуты ў адпаведны грунт, пачаў хутка ўзыходзіць, але маладыя і новыя людзі з ласьцівай[6] сабе гарачынёй узялася плаціць пекным за гожае: нелюбоўю, потым нянавісьцю за ўзаемнасьць. Памылковая пагарда традыцыяй ласьцівая новым людзям і вось гэты рух моладалітоўскі пад іх выключным правадырствам прыняў кірунак нязгоды з гістарычным прызначэньнем народу, а кансэрватыўная частка грамадзтва адчула сябе быццам чужой сярод сваіх у ласным[7] краі.
А ўсё ж такі добра, што тое дамаганьне стварэньня чыста літоўскай асьветы прывяло да падняцьця літоўскае мовы. Яна адзіна будзе людам любімая і прамовіць да яго сэрца. Польская асьвета, хоць атрымала да пэўнай ступені права грамадзянства ў карэнна літоўскім краі, не знайшла б тут для сябе надзейнага грунту. Іншая чужая культура, за якой стаіць агромністая матар’яльная сіла, магла б тут зь ёю разьвязаць няроўную вальку — толькі яе полымя, якое разгарыцца ў чалавечай душы ў вабароне мілай і добрай справы, робіць чалавека здатным да гераізму і калясальных чыноў у няроўнай вальцы. Да такіх маральных намаганьняў літоўскі люд быў бы здатны у вабароне мовы, якой ня чуў ад калыскі, якая для яго ня сымбаль усяго найбліжэйшага сэрцу. Калі б жа Літва ў асьвеце была падобнай да той глебы, у якой няма ласнага расьліннага жыцьця, трэба заўважыць, што не паляк бы тут пасеяў сваё добрае зерне. Чужы волат выціснуў бы адтуль і распачаў працаваць на гэтай ральлі для ласнай карысьці, на згубу культуры заходняй.
Таму яшчэ раз! добра, што справа літоўскай асьветы рухаецца і не засьне, добра ня толькі для Літвы, якой яна — як сёньня абстаяць справы — маладой аховай ад струмянёў расейскага патопу, толькі і для палякаў, якіх (калі абодва бакі не наробяць найчасьцейшых памылак), стары хаўрусьнік узмацнее ў сіле, хоць і па цяжкіх баях. Як даўным-даўно, у першым хрысьціянскім стагодзьдзі, яшчэ напалову барбарскай Літвы, польскасьць была збаўленьнем яе ад дэнацыяналізацыі на карысьць Белае-Русі, так сёньня адзіна асьвета ў роднай мове можа народу даць патрэбны гарт і імунітэт у дачыненьні да расейскае хвалі. Праца пашыральнікаў літоўскай асьветы зьяўляецца карыснай і заслугоўвае павагу.
Гэты рух яшчэ малады — ён мае ўсялякія добрыя й дрэнныя рысы маладосьці. Добрыя: агонь і вера; дрэнныя: пэўная абмежаванасьць у поглядах і залішняя пасьпешлівасьць ува ўдарах ня толькі па супраціўніках, але й па таварышах па зброі пры кожным разыходжаньні думак. Гэтыя выбрыкі, хоць і часта балючыя, не павінныя зьнеахвочваць людзей добрае волі удзельнічаць ў гэтай працы: Справа гэтая добрая і павінная стаць з часам крыніцай літоўскага племя. Урэшце трэба з гэтым рухам паяднацца: яго ня стрымаць. Парыў ветру ня спыніць чалавечае дыханьне. Узыход сонца не зацьміць ні пунсовым плашчом, ні долам сурдута.
Калі наступіць згода ў самім прынцыпе, то бок, права на самастойнае разьвіцьцё народу Літвы будзе за абодвума бакамі — гэта дарога да поўнага паразуменьня для людзей добрае волі будзе адкрытай, а паразуменьне ў двух важных пытаньнях, блізка зьвязаных з галоўнай справай, вельмі важнае. Першае зь іх: сёньняшняе стаўленьне Літвы да Польшчы ўвогуле; другое: становішча ліцьвінаў, якія размаўляюць па-польску ў дачыненьні да тых, хто ўжывае родную мову.
Брак такога паразуменьня выціснуў бы ў кожным разе дрэнны, калі не наўпрост варожы, уплыў на разьвіцьцё літоўскага народу, які адраджаецца.
Рознагалосьсі ў менш важных дэталях будуць існаваць заўсёды — quot capita tot mentes[8], але ня будуць яны больш важкімі за звычайныя староньнія спрэчкі, — ніколі ня будуць паважнай прычынай развалу, якім сёньня' пэўна легкадумна пагражаюць.
* * *
Стаўленьне Польшчы да Літвы сёньня ня высьвятліць паводле нейкай простай формулкі „aut — aut“[9] — такое разважаньне пра складаную справу або разьвязаньне вузлоў зьвязаных шматлікімі пакаленьнямі цягам стагодзьдзяў, было б палітычнай халтурай. Жыцьцё — гэта працяглае разьвіцьцё, працяглае крочаньне наперад — новы дзень стварае новыя сытуацыі, новую прыносіць працу і новых вымагае высілкаў розуму да вынаходжаньня адпаведных спосабаў прыстасаваньня да новага становішча. Нашыя ідэалы і вераньні ўсё ж такі не падпарадкуюцца такой бязупыннай мэтамарфозе: яны — плён разумовай працы папярэдніх пакаленьняў, яе выкрышталізаваньнем і выракацца іх экспромпту — выкрываць іх хлусьню ня можа ніводнае грамадзтва без відавочнае для сябе шкоды. — Як чалавек без ідэалаў марным толькі можа весьці існаваньне — так у яшчэ вышэйшай ступені й народ. — Нельга ж тварыць паліытчную праграму толькі на падставе ідэалаў мінуўшчыны, — такая праграма магла б нам паказваць немагчымыя мэты й зьняволіць да пагоні за ўтопіяй. — Здаровая, поўная жыцьцёвая праграма павінная абапірацца на пераказаных нам ідэалах — але з другога боку і паказваць надзённыя мэты, якія магчыма дасягнуць. Толькі такая праграма,якая зьнявольвае нас да правядзеньня ў далейшым працягу працы нашых бацькоў, прыстасаванай да патрабаваньняў моманту будзе здаровай і жыцьцёвай, толькі праграма, якая разглядае ў адпаведнай меры: мінуўшчыну й будучыню.
Іншыя верагодныя чыньнікі былі ў гісторыях народаў пяць стагодзьдзяў таму назад, іншыя ёсьць сягоньня, — у гэтым часе прадстаўніком народу было рыцарства, пакуль рэвалюцыя 18-га стагодзьдзя падняла трэці стан да належнага яму значэньня, а эвалюцыя 10-стагодзтдзя надала шырокае значэньне, — перавагу, народу. Масы колькі стагодзьдзьяў таму назад ня гралі ролі ў палітычным жыцьці нідзе ў Эўропе, а таму і пры актах Вуніі Літвы з Польшчай адсутнічалі[10].
Але ж нельга прыстасоўваць меры сёньняшняга дня да падзеяў далёкай мінуўшчыны! Гістарычныя акты ня могуць быць пазбаўленыя вагі, таму што былі падпісаныя ва ўмовах, неадпаведных сёньняшнім дзяржаўным і грамадзкім уяўленьням. — Пасьля акту вуніі Літвы з Польшчай наступіла некалькі стагодзьдзяў увогуле згоднага гарманічнага сужыцьця. Такая шматвяковая супольная доля й нядоля не павінная і ня можа застацца бяз уплыву на пазьнейшыя дачыненьні абодвух народаў. — Датычна гэтага пэрыяду, значэньня і ўплыву на далейшае разьвіцьцё народу — старацца выдраць гэтую старонку — гэтыя цэлыя тамы літоўскай гісторыі, гэта можа быць толькі справай асьляпленьня — або тасама інтэлектуальнай анархіі. — Таму тыя, хто ўважае за канечнае утрыманьне маральнай лучнасьці Літвы з Польшчай, стаяць на грунце правільнага гістарычнага разьвіцьця — тыя, для каго палякі — замежнікі на ўзроўні зь немцамі[11] спакушаюцца на ролю разбуральнікаў традыцыі ласнага народу і наіданьне яму ідэалаў чужых яго гісторыі — нявырослых на гістарычным грунце — але народжаных у іх ласным уяўленьні.
Калі праграма разарваньня ўсялякіх сувязяў з Польшчай — грэх супраць гісторыі — раскрыцьцё хлусьні мінуўшчыны літоўскага народу, тады паглядзім ці не зьяўляецца яна для яго практычным указальнікам дарогі будучыні. — Дарма што перавагу, якую бяссумнеўна мела Карона ў вуніі палякі не зьмяншалі межы этнаграфічнай Літвы ні на пядзь зямлі. З захаду ўчынілі гэта немцы — агнём і мячом, — з поўдня, з усходу і з поўначнага ўсходу — мора бела-рускае абмывала яе берагі і залівало краіну агромнай хваляй. „На агромных абшарах гучыць сёньня мова бела-руская і толькі назвы вёсак і рэкаў указваюць, што жыве там асміляваны літоўскі народ. Сёньня мы ласнымі вачыма глядзім на гэты працэс збеларушчваньня.“…[12] Рэч здаецца яснай, адкуль межам этнаграфічнай Літвы пагражае небясьпека — але вельмі дзіўным ходам лёгікі — прыпамінаючы гэты цудоўны шпаркі рух, які Валадыёўскі першы раз ужыў у фехтаваньні палашом пад — Аўтар Голасу ліцьвінаў звальвае ўсю віну на палякаў — польскае каталіцкае духавенства, хаця бела-руская мова была на вачах неасьвечанага народу сымбалем чужой заўсёды Літве рэлігійнай Вуніі а пасьля „возсоедіненія любовью“ — праваслаўя. У мяне няма ні жаданьня, ні права судзіць аўтара Голасу ліцьвінаў за дрэнную веру. Фанатызм мае ў сабе і шляхетныя парасткі — але яны асьляпляюць нас — муціць яснасьць поглядаў і такім асьляпленьнем я тлумачу сабе тыя недарэчныя ўнёскі да якіх ў гэтым выпадку даходзіць аўтар Голасу ліцьвінаў… Каталіцкі каплан (падобна)! — Сёньня калі дзяржаўная моц Польшчы зламаная — няма ў яе ні сілаў, ні сродкаў да пашырэньня сваіх этнаграфічных межаў з дапамогай безагляднай сілы, на некарысьць суседзяў. Вельмі цяжка ідзе такая работа нават пры так няроўных сілах як на Познаньшчыне[13] — а палякі ўсё ж такі гэтых сілаў ня маюць… Леле ранены закуты ў кайданы — у дужах я дадам як і Палеле… Прыгожае відовішча двух бедакоў, якія б’юць адзін аднаго, — у прысутнасьці tertii gandentis[14] — ката! — І ня толькі здабываньне зямлі гвалтам для палякаў зусім немагчымае, але і з дапамогай культурнай працы моцна ўскладненае. Ад гэтай небясьпекі берагуць ліцьвінаў суровыя карныя прадпісаньні і вострыя вочы вартаўнікоў закону. — Для народу збольшага цёмнага — кожня асьвета адкуль бы яна не прыбыла будзе мець пэўную вабную сілу, як цела плянэты для рассыпаных у прасторы атамаў. Але народ, які будзіцца да самасьвядомасьці або таксама які маю такую — мае ў сабе і гэтую прыцяжную сілу, якая канцэнтруецца, — як асобны сфармаваны сьвет, які круціцца навокал сваёй восі… Толькі моцнае прыцяжэньне нашмат дужэйшага нябеснага цела можа стаць для яго грозным. — Так пэўныя заўвагі, якія прамаўляюць, што магутнае вогнішча зь нейкім магічным уплывам, які гіпнатызуе — пэўную частку частку літоўскую інтэлігенцыю, — існуе, можа гэта толькі заўвагі. Аўтар „Голасу ліцьвінаў“ факту запярэча, але ў кожным разе пра яскравасьць бляскаў гэтага вогнішча мае і ён нейкае базавае паняцьце. — Цяга да Польскай асьветы не дала б сёньня ліцьвіну ніводных ні матар’яльных, ні палітычных карысьцяў; — таму ён залёгка і шпарка забываецца на вузлы, якія маральна зьвязваюць зь ёю — як неаднаразова зашпарка і лёгка забываецца на кроўнага, які знаходзіцца ў нядолі.
Заўвагі перакладчыка
[правіць]- ↑ уласнай
- ↑ Цытата з Эвангельля Мацьвея, 12:25
- ↑ „Głos Litwinów do młodej generacyi szlachty i magnatów“
- ↑ „Przenigdy“
- ↑ Арыгінал: «gdyby się nie stało to,co się już nie odstanie»
- ↑ уласьцівай
- ↑ ува ўласным
- ↑ Сколькі людзей, столькі і думак.
- ↑ або — або
- ↑ Пакліканьне на … вунію Літвы з Польшчай ня мае … значэньня. Заключэньне вуніі і ўкладаньне адносна акту адбыліся ў вадсутнасьці як польскага люду, так і літоўскага. Стар. 7 Głos Litwinów etc. *
- ↑ Стар. 22 ibidem. *
- ↑ Głos Litwinów стар. 25. *
- ↑ У арыгнале выкарыстаная архаічная форма «w Poznańskiem», што значыць «у Познаньскім ваяводзтве»
- ↑ трэцяга пакаленьня
Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.