Не хачу памерці…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не хачу памерці…
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/stories/22.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хтосьці ссек бярозку, проста так, без мэты,
Ідучы з сякерай… Сумная падзея!
Хто падумаць мог бы раніцою гэтай,
Што яна засохне перш чым звечарэе?
Быў алень загнаны ля бяроз зялёных.
Чуў ён, як пагоня больш і больш звярэе:
Трубы паляўнічых, брэх сабак шалёных,
І жыццё закончыў перш чым звечарэе.
Нада мною неба пазмрачнела рана,
Лес дарэшты знішчыў зноў мае надзеі.
Знікла метэорам шчасце нечакана:
Я памерці мушу перш чым звечарэе.
О, яшчэ не час мне трапіць у скляпенне.
Са старымі ўцехі не знайду нідзе я.
Лес мой горкі! Хіба ў гэтым прызначэнне?
Не хачу памерці перш чым звечарэе.
Ёсць яшчэ кахання радасныя святы.
Неба ў хмарках белых нада мной сінее.
Хоць мае ўсе беды на крыжы распяты,
Не хачу памерці перш чым звечарэе.
Не таю я дужы, не такі стары я,
І хацеў бы працы зведаць больш яшчэ я.
Ёсць і сіла здзейсніць мэты маладыя.
Не хачу памерці перш чым звечарэе.
Я агонь у сэрцы адчуваю боскі,
У душы, я чую, дзіўны спеў мацнее.
Чуў яго не раз я ў хатах роднай вёскі…
Не хачу памерці перш чым звечарэе.


Глядзіце таксама