Перайсці да зместу

Не зьмяніліся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не зьмяніліся
Публіцыстыка
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 2 (4) ад 25.IX.1934 г., б. 5-6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ЗЬМЯНІЛІСЯ.

Часта любяць палякі гаварыць і пісаць пра сваю гістарычную толеранцыю. Ці яна сапраўды была? Хто на гэтае пытаньне хоча мець праўдзівы адказ хай праглядзмць гісторыю праваслаўнай царквы на Беларусі, гісторыю вуніі, хай адкрые царкоўныя архівы пры манастырах і царквах, а тады будзе мець паняцьце аб польскай „толеранцыі“ за часаў шляхоцка-панскага панаваньня.

Калі якая толеранцыя і была, дык яна была вымушаная рознымі Зэлязьнякамі, Хмельніцкімі. Справа ў тым, што тады была поўная шляхоцка-панская самаволя, не пазваляўшая ўвясьці ў жыцьцё нават таго, што хацеў кароль і што нават пастанаўлялі соймы. Дык калі і заходзяцца толеранцыйныя гістарычныя распараджэньні каралёў або соймаў—на практыцы ў жыцьці ўсё залежала ад самаволі таго ці другога магната.

Гэтыя-жа былі толеранцыйнымі толькі да жыдоў. Праўда, у часы модай а Беларусі рэформацыі паны, спачуваючыя ёй, адзначаліся пэўнай рэлігійнай толеранцыяй, за тое „повэтовалі“ гэтую толеранцыю тады, калі падпалі пад уплыў езуітаў.

Найбольш агідна паступалі шляхоцкія беларускія рэнэгаты, якія, прыняўшы каталіцтва, адначасна з гэтым рабіліся палякамі, стараючыся навярнуць на тае самае другіх.

Ўсё гэта змушала беларусаў чынна бараніць сваей праваслаўнай веры і народнасьці, вынікам чаго католікам прыбыў новы сьвяты Язафат Кунцэвіч, каторага праваслаўныя беларусы ў абароне сваей веры забілі.

Для жыдоў запраўды была тады толеранцыя.

Паны аддавалі ім ў арэнду цэрквы. Ключы такой цэрквы знаходзіліся ў жыда, каторы за ўсякія рэлігійныя ўслугі сьвяшчэніка даставаў заплату.

Аддаваліся панамі ў арэнду ня толькі цэрквы але і зьбіраньне розных падаткаў. Такім спосабам не кароль а полські пан і жыд былі запраўднымі гаспадарамі на беларусі.

Толькі ў адносінах да жыдоў можна цалком прытарнаваць гістарычную польскую „толеранцыю.“

Як жа справа прадстаўляецца цяпер, у незалежнай Польшчы?

Цяпер таксама седзячы ў Кракаве, або ў Варшаве, чытаючы там польскую цяперашнюю констытуцыю і розныя языковыя і іншыя законы, можна мець уражаньне аб толеранцыі. Такое напэўна ўражаньне атрымае чалавек у далёкай будучыні, чытаючы аб свабодзе друку, слова, арганізацыяў, аб роўнасьці ўсіх грамадзян у цяперашняй Польшчы і г. п.

Як жа ў запраўднасьці ёсьць?

Беларусам на гэтае пытаньне ня трэба адказваць. Адказывае ім іхняя душа і цела. Тут спомнім толкі адзін факт: і цяпер як і даўней захоўваецца традыцыйная панская толеранцыя ў адносінах да жыдоў, да беларусаў-жа такая самая „толеранцыя“ якая была за часаў даўнейшага шляхоцка-панскага панаваньня.

Каб ня быць галаслоўным дамо прыкладаў сучасных адносінаў.

Ня будзем гаварыцб аб школах, аб трактаваньні беларусаў у адшуканьні працы, дамо прыклад „толеранцыйнай“ „swobody zrzeszenia się i organizacji“[1].

Як ведама, цяпер кожны ацэнівае значэньне фізычнага выхаваньня. Усе народы маюць сотні спартовых арганізацыяў, маюць іх у Польшчы і жыдыю. Толькі да беларусаў чамусьці „swoboda zrzeszenia się i organizacji“ не стасуецца.

Прыклад: 12 красавіка 1930 году Віленскія беларусы залажылі гімнастычна-спартовае т-ва „Гайсак“ і падалі статут Т-ва да рэестру польскім уладам.

Адказ Віленскага Ваяводзтва з дня 12.VII.1930 г. вось які: …„Na podstawie art. 18 Rozporządzenia Komisarza GeneralnegoZiemWschodnich z dnia 25 IX 1919 r. o stowarzyszeniach i związkach (Dz. U. Z. C. W. ex 1919 Nr. 25 poz. 255) odmawiam zarejestrowania statutu „Stowarzyszenia Gimnastyczno-Sportowego „Hajsak“…[2]

Wojewowa Wł. Raczkiewicz.[3]

Проста і ясна, бяз клопату і бяз тлумачэньняў—„odmawiam“[4]. Што-ж кажа артыкул 18 на каторы паклікаюцца ўлады? Ён кажа, што кожнае таварыства мусіць быць зарэестравана, інакш ня мае права дзеяньня.

Гэты артыкул з чассаў яшчэ ваенных знанага камісара Осмалоўскага для „дабра“ беларусаў стасуецца і цяпер хаця ўжо 14 гадоў як няма вайны:

Закладчыкі „Гайсака“ думалі, што Варшава лепшая—падалі скаргу ў Варшаву.

На гэта па доўгім часе атрымалі з Ваеводзтва пісульку з дня 21 V 1931 г. гэткага зьместу.

„Niniejszem zawiadamiam Pana oraz pozostałych członków założycieli Stowarzyszenia Gimnastyczno-Sportowego „Hajsak,“ iż Ministerstwo Spraw Wewnętrznych decyzją główną z dnia 30 kwietnia rb. Nr. A.A. 1661/2 na podstawie art. 18 Rozporządzenia Komisarza Generalnego Ziem Wschodnich o stowarzyszeniach i związkach z dnia 25 września 1919 r. nie uwzględniło odwołania członków założycieli Stowarzyszenia p. n. „Stowarzyszenie Gimnastyczno-Sportowe, Hajsak“ w Wilnie od decyzji Wojewody Wileńskiego, z dnia 12 lipca 1930 r. Nr. V—330/30, odmawiającej zarejestrowania powyższego Stowarzyszenia i decyzję tę utrzymało w mocy[5]

Za Wojewodę Naczelnik

Wydziału T. Broniewski[6]

Тое самае „powoływanie się“[7] на ваенны артыкул Камісара Осмалоўскага.

Чаму паны ня хочуць каб беларусы разьвіваліся спартова, каб мелі сваю спартовую арганізацыю? Ці-ж-бы баяліся гэтага? Але-ж не павінны—за сільныя. Зрэшта хто ведае?—У страха вялікія вочы, тымбольш маючы нечыстае сумленьне.

У той час калі беларусам не пазваляецца мець нават спартовага таварыства—жыдом можна рабіць аж …вайсковыя манэўры.

Вось што пра гэта падае жыдоўская газэта „Момэнт“ з дня 21 II 34 г. „Brith Trumpeldor“ у Польшчы распачаў прыгатаваньні да першых вайсковых сусьветных манэўраў, якія адбудуцца ў Залешчыках сёлета ў ліпні.

На гэтыя вайсковыя вучэньні прыракалі прыбыць сябры арганізацыяш „Br. Tr.“ з 15 дзяржаў, мяноўна: Румыніі, Латвіі, Літвы, Баўгарыі, Чэхіі, Аўстрыі, Вугрыі, Канады, Злучаных Станаў Амэрыкі, Паўдзённай Афрыі і г. д. з Харбіна прыедзе 40 умундзірованых трумпэльдорчыкаў, з Палястыны панад 200.

Каманду манэўрамі абыйме Жаботінскі, Шэхгман, Гофман і Пропэс.

У часетых манэўраў адбудзецца сусьветная канфэрэнцыя сяброў „Brith Trumpeldor“.

Узяўшы пад увагу дакуманты „Гайсака“ прыпомніўшы такую самую долю Т-ва Беларускай Моладзі „Будычыня“ і Т-ва Беларусаў Абсальвэнтаў Вышшых Школаў, якле ўжо некалькі гадоў ня можа дачакацца сваей рэестрацыі, параўнаўшы ўсё гэта з жыдоўскімі манэўрамі — пераканаемся, што сапраўды гістарычныя адносіны да жыдоў і беларусаў даўнай шляхоцка панскай Польшчы і Польшчы цяперашняй „Дэмакратычнай“ зусім не зьменіліся. Цяцерашнія паны годна трымаюцца традыцыяу сваіх „przedroźbiorowych“[8] продкаў прывёўшых да згубы Рэчпаспалітую.

К.

Заўвагі

[правіць]
  1. Свабоды таварыстваў й арганізацыяў
  2. На падставе арт. 18 Распараджэньня генэральнага камісара ўсходніх земляў з дня 25 IX 1919 г. аб таварыствах і зьвязах (Dz. U. Z. C. W. ex 1919 Nr. 25 poz. 255) я адмаўляю ў рэгістрацыі статуту гімнастычна-спартовага таварыства „Гайсак“
  3. Ваявода Ул. Рачкевіч
  4. У польскай мове odmawiam — я адмаўляю
  5. Гэтым асьведамляю Вас і астатніх сяброў заснавальнікаў гімнастычна-спартовага таварыства „Гайсак,“, што Міністэрства ўнутраных справаў галоўным рашэньнем з дня 30 красавіка rb. Nr. A.A. 1661/2 на падставе арт. 18 Распараджэньня генэральнага камісара ўсходніх земляў аб таварыствах і зьвязах з дня 25 верасьня 1919 г. не ўважыла абскарджаньня сяброў заснавальнікаў гімнастычна-спартовага таварыства п. н. „Гайсак“ у Вільні рашэньня Віленскага Ваяводы з дня 12 ліпеня 1930 г. № V—330/30, якая адмаўляе ў рэгістрацыі вышэйзгаданага таварыства і гэтае рашэньне захоўваецца ў моцы
  6. За Ваяводу Начальнік Аддзелу Т. Брунеўскі
  7. У польскай мове powoływanie się — спасыланьне
  8. У польскай мове przedroźbiorowy — перадпадзельны, дападзельны