Не жаніся ты з багатай… (Шаўчэнка/Колас)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Не жаніся ты з багатай…)
*** Не жаніся ты з багатай Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка 1938 Пераклад: Якуб Колас |
Не жаніся ты з багатай,
Бо выгане з хаты;
Не жаніся і з убогай,
Бо не будзеш рады.
Ажаніся з вольнай воляй,
З казацкаю доляй:
Якой будзе, такой будзе —
Як гола, то гола!
Ды ніхто не дакучае
І не разважае.
Чаго баліць і што баліць,
Ніхто не спытае.
Удваіх і плакаць, кажуць,
Лягчэй, не іначай.
Дык не слухай: лягчэй плакаць,
Як ніхто не бачыць.
4 кастрычніка 1845, Міргарад / 1938