Перайсці да зместу

Не грэе сонца на чужыне (Шаўчэнка/Клімковіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не грэе сонца на чужыне
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Міхась Клімковіч
Крыніца: Кабзар - с. 150

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не грэе сонца на чужыне,
А дома цераз край пякло;
Не надта весела было
Мне і на роднай Украіне.
Ніхто мяне там не вітаў,
Ды не любіў і я нікога,
Блукаў сабе, маліўся богу
І панства злое праклінаў,
Да ўспамінаў гады ліхія,
Далёкай даўнасці гады,
Хрыста павесілі тады,
Не ўцёк-бы й зараз сын Марыі!
Нідзе нявесела ўсё мне,
Ды мо' быць весела й не будзе,
I на Ўкраіне, мае людзі;
Вось гэтак-жа і на чужыне.
Хацелася б... Дый то для тога,
Каб не збівалі мне труны
Чыжыя з дзерава чужога,
Або хоць прыгаршчы зямлі
Мне з-за Дняпра майго святога
Святыя ветры прыняслі,
Дый больш нічога. Так то, людзі,
Хацелася б... Ды то для тога.
Не варта й бога турбаваць,
Калі па-нашаму не будзе.

Орская крэпасць 1847