Не бядуй, што хмары…
Выгляд
Не бядуй, што хмары Верш Аўтар: Максім Багдановіч |
Не бядуй, што хмары
Сонца свет схавалі,
Нарадзіцца мусіць
Бура з гэтых хмар.
Праўда, ўсё прыціхла...
Бор замоўк і хвалі,
Але будзе бура,
Тым мацней удар!
(1910-1913)
Глядзіце таксама
- Nie żałuj, że chmury (Polski)