Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
79. ⁂ Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку 80. ⁂ Непагодны вечар
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
81. ⁂ Мы гаворым удвох пры агні ў цышіне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




80.

∗     ∗

Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Каб разважыць смутак, ціха запяваю:
— Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі,
Скалацілі воду ціхага Дунаю.

Ёсьць любоў на сьвеце, здрада і расстаньне;
Шмат яшчэ чаго нам прыдзецца зазнаці…
Ўсё мацней пяю я аб чыімсь каханьні,
І тугі у сьпеве болей не схаваці.

1915-16.

Увагі

[правіць]

80. Непагодны вечар… Верш выдаецца з аўтографу (п. XI № 10, арк. 2). Адносна даты гл. ўвагу да вершу гэтага разьдзелу № 71.