Перайсці да зместу

Нездаволены гасцьмі вершатворца (Крылоў/Таўлай)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нездаволены гасцьмі вершатворца
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1788
Арыгінальная назва: Недовольный гостьми рифмотворец
Пераклад: Валянцін Таўлай
Крыніца: Таўлай, В. П. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай ; уклад., прадм. і камент. А. Клышкі. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 413 с., [4] л. іл. - с. 128

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нездаволены гасцьмі вершатворца


Аднойчы вершаплёт,
Калі надарыўся гасцей прыход,
Узяўшы гэта на свой розум,
Памешаны на вершах і на прозе,
Гасцям быў нат
Не вельмі рад.
Мяне пытаў ён: «Як парадзіць гору,
Каб ад гасцей ачысціць хату скора?
То ж можна звар'яцець, пакінуўшы іх тут!
Па-добраму ж пазбавіцца пакут
Няма як».
Аднак, ледзь оду ён сваю пачаў чытаць,
Народу стала меншаць, убываць,
А скончыў — хата ўжо была зусім пустая.


1788