Перайсці да зместу

На ўгодкі па М. Багдановічу (Гарэцкі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На ўгодкі па М. Багдановічу
Артыкул
Аўтар: Максім Гарэцкі
1919
Крыніца: Беларуская думка, 1919, 26 мая. Цыт. паводле: Творы - Мн. : Маст.літ., 1990

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Максім Багдановіч памёр ад сухот у Ялце 12-га мая 1917 года (ст. стыл.), маючы веку 26 гадоў. Радзіўся ён на Беларусі, у Гродзеншчыне, але ў малых гадах быў вывезены бацькамі ў глыб Маскоўшчыны, дзе і ўзрос. Паслужыў сваім агнявым словам Беларусі 8 гадоў. Працу пачаў вершамі, якія друкаваліся ў «Нашай ніве». Апроч вершаў (выбраныя з іх выданы кніжкаю «Вянок» у Вільні, 1913 г.), Багдановіч пісаў прозу, крытычныя стацці, супрацоўнічаў у рускіх і ўкраінскіх журналах.

Паэзія М. Багдановіча разнаабразная, але ўся яна — чыстае мастацтва; характар яе пераважна сумпа-прыгожы.

Творы яго далікатнай формы. Верш адшліфованы. Размеры вершаў усякія — да гекзаметраў з пентаметрамі. Ёсць у яго санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны. Іншыя падходзяць да пяяння, як рамансы.

Гэта быў паэт прыроджаны і паэт філасофскага светапагляду, дзеля таго яго чытаюць і будуць чытаць не адны беларусы.

Дагэтуль мы не маем ані поўнага жыццеапісання, ані поўнага Збору твораў, ані нават фатаграфіі Багдановіча. Каб ушанаваць яго памяць, нічога не зроблена, апрача адкрыцця ў Менску Народнага дома.

Было б добра, каб усе, хто мае надрукованыя матэрыялы Багдановіча, лісты, фатаграфіі і весткі аб яго жыцці, прысылалі іх Белар. выдавец. т-ву ў Вільню, якое мае выдаваць поўны Збор твораў паэта.