На траве-мураве казачок гуляіць
На траве-мураве казачок гуляіць Песня Народная песня Крыніца: Песні сямі вёсак: традыцыйная народная лірыка Міншчіны / укладанне і рэдакцыя Н. Гілевіча — Минск: Вышэйшая школа, 1973 — 508 с. — С. 141–142 |
Беларуская народная песня |
На траве-мураве казачок гуляіць,
На траве-мураве казачок гуляіць.
Казачок гуляіць, у скрыпачку йгpаіць,
Казачок гуляіць, у скрыпачку йгpаіць.
У скрыпачку йгpаіць, дзеўку падмаўляіць,
У скрыпачку йгpаіць , дзеўку падмаўляіць.
Дзеўка-дзявіца, паедзем із намі,
Дзеўка-дзявіца, паедзем із намі.
Паедзем із намі, з намі, казакамі,
Паедзем із намі, з намі, казакамі.
У нас не будзеш рабіць, што ў мамкі рабіла,
У нас не будзеш рабіць, што ў мамкі рабіла.
У нас не будзеш насіць, што ў мамкі насіла,
У нас не будзеш насіць, што ў мамкі насіла.
Я ў мамкі рабіла разную работу,
Я ў мамкі рабіла разную работу.
Я ў мамкі насіла сiнюю капоту,
Я ў мамкі насіла сiнюю капоту.
А ў нас будзеш хадзіць у шчыранькім злаце,
А ў нас будзеш хадзіць у шчыранькім Злаце.
Падманілі дзеўку, на воз уссадзілі,
Падманілі дзеўку, на воз уссадзілі.
Як павязлі дзеўку гарамі-лясамі,
Як павязлі дзеўку гарамі-лясамі,
Прычапілі дзеўку да сасны касамі,
Прычапілі дзеўку да сасны касамі,
Падпалілі сосну з верху аж да нізу,
Падпалілі сосну зверху аж да нізу.
Як сасна гарэла, дзеўка гаварыла,
Як сасна гарэла, дзеўка гаварыла:
Хто ў лесе начуіць, хай мой голас чуіць,
Хто ў лесе начуіць, хай мой голас чуіць.
А хто дачок маіць, няхай навучаіць,
А хто дачок маіць, няхай навучаіць —
З паўночы да ночы гуляць не пускаіць,
з паўночы да ночы гуляць не пускаіць.
Ад Хілы Тэклі і Хілы Ганны