Перайсці да зместу

На сьмерць Піліпа Валодзькі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На сьмерць Піліпа Валодзькі
верш

красавік 1921
Крыніца: «Наша Думка»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На сьмерць Піліпа Валодзькі


У Семяжове, каля цэрквы Божай,
Новы хрэст цяпер стаіць,
Абвінуты стужкаю прыгожай,
А пад ім салдат ляжыць!
На той стужцы бел-чырвона-белай
Літары напісаны крывёю…
Тут ляжыць сын Беларусі мілай,
Што пайшоў цярнёвай каляёю.