На пераломе (Акінчыц)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На пераломе
Публіцыстыка
Аўтар: Фабіян Акінчыц
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 2 (4) ад 25.V.1934 г., б. 2-3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПЕРАЛОМЕ

Тое, што некалісь было бажышчам дэмакратыі—аказалася банкротам, ня здольным задаволіць патрэбаў сучаснага жыцьця, і вывясьці народы з эканамічнага і соцыяльнага тупіку, ў каторым яны апынуліся.

І таму мы зьяўляемся сьведкамі, як парлямэнтарна-дэмакратычная сыстэма рушыцца на ўсей лініі.

Пачалося з Расеі, каторая рэзка з ёю разышлася, устабілізаваўшы пачварную дыктатуру камуністычнай партыі, вынырнуўшай на паверхню жыцьця падчас усеагульнай ваеннай завярухі.

Новая палітычная ідэолёгія, каторая атрымала назоў фашыстоўскай, захоплівае ўсё шырэйшыя колы грамадзянства. Прычыну гэтага, для многіх неспадзяванага зьявішча, трэба шукаць у поўнай няўдольнасьці парлямэнтарна-дэмакратычнага рэжыму вырашыць нават самыя элемэнтарныя заданьні сучаснай хвіліны. У меру ўскладненьня гэтых заданьняў, выкліканых паглыбленьнем крызысу і бэспрацоўем шматмільёнавай арміі работнікаў—сьвет апынуўся перад канечнаю і жыцьцёваю неабходнасьцю перабудовы ўсяго ладу соцыяльна-эканамічных суадносін на больш дасканальных падставах.

Да гэтакай перабудовы немагчыма прыступіць пры ўмовах, калі ў дзяржаўным жыцьці няма пэўнай, працяглай праводнай ідэі, калі курс дзяржаўнага жыцьця залежыць ад выпадковай большасьці ў парлямэнце,які складзецца з „завадовых“ палітыкаў, ператварыўшых сваё паславаньне ў выгодную прафэсію. Другой з ліку найгалаўнейшых прычынаў, якія пхаюць сучасныя народы у кірунку „фашызаваньня“ дзяржаўнага жыцьця—зьяўляецца баязьнь анархіі і развалу, каторыя могуць наступіць у выніку стасаваньня прынцыпу нічым не агранічаных свабодаў. Асабліва не на мейсцы гэтыя „свабоды“ цяпер, калі ўзмоцнілася дзеяльнасьць анарха-камуністычных сілаў, выразна імкнучыхся накінуць усяму сьвету сваю дыктатуру. „Амаль заўсёды ў гісторыі бывае так“—кажа расейскі гісторык Кастамароз: „што свабода, асягнуўшы найвышэйшай ступені разьвіцьця, зьніштажае ўсякія граніцы, губіць сябе, дапушчаючы такія стыхіі, каторыя карыстаючыся са слабых бакоў грамадзкага строю, бяруць гару над усім і потым пануюць ужо насільна.“ (К. Костомаров. Історйческія монографіи т. III), Гэта пачынаюць разумець нават тыя з эўрапэйскіх народаў, каторыя далі нам клясычныя прыклады дэмакратычнага парлямэнтарызму, паступова стасуючы ў сябе „фашызм.“

Адзінаю краінаю, дзе ў чыстым выглядзе ўтрымаўся „дэмакратычны“ рэжым, зьяўляецца, на Эўрапэйскім контынэнце—Францыя. Але для нас ясна й тое, што на даўжэйшы час застацца там ён ня зможа, дзякуючы нутраным супярэчнасьцям, якія яго разьядаюць, асабліва-ж у галіне боджэтовай гаспадаркі.

Вытварылася такое становішча, калі адзін урад ня можа правесьці ў жыцьцё грунтоўнай рэформы дзяржаўных фінансаў Францыі і таму мы бачым там пастаянную міністэрсную чэхарду, аслабляючую дзяржаву.

Усё, што творыцца на сьвеце, мае свае глыбокій прычыны. Заданьне дасьледчыка палягае на дасьледаваньні гэтых прычынаў і больш дкладнага акрасьленьня іруннў, У якім разьвіваюцца гістарычныя падзеі.

Сучасны „фашыстоўскі“ наварот таксама нае глыбейшыя падставы, якія нам трэба пазнаць.

Жыцьцё эўрапэйскіх народаў уступіла ў фазу грунтоўнай палітычнай перабудовы, каторая вымагаецца сацыяльна-эканамічнымі прычынамі.

Але гэтая перабудова будзе зусім не такою, якую хацелі-б правесьці ў жыцьці прававерныя вучні К. Мараса.

Наглядаюцца „адхілы“ ад марксоўскай праграмы і гэтыя „адхілы“ настолькі вялікія, што ня можа быце і мовы пра сусьветную дыктатуру пролетарыяту, за каторую сьледам павінна была ісьці дыктатура жыдоўска-камуністычная.

Верх бярэ ідэя нацыянальна творчая, звучаная з сацыялістычнымі лёзунгамі практычнага зьместу, якія магчыма і канешна патрэбна зьдзейсьніць у сучасную эпоху. Палітычная перабудова Эўропы яшчэ не закончылася і на гэта патрэбна ня менш дзесяцігодзьдзя.

Магчыма, што гэты працэс пройдзе праз крывавую фазу ваенных забурэнецаў. Але баяцца іх мы беларусы не павінны, як не баіцца іх той, каму няма чаго траціць. Вайна зьяўляецца, фактычна, тым „рэгулятарам“ які напраўляе палітычнае жыцьцё народаў, які разбурае ўстабілізаваныя несправядлівасьці. Лічым, што такая вайна прыгнечаным народам страшнаю быць ня можа і таму мы ня зьбіраемся крывіць душою разводзючы на кісла-салодкія пацыфістычныя тэмы, як гэта робяць нашыя палітычныя ворагі…

У сучасную, запраўды пералоамовую эпоху, калі даволі выраза выявіўся фашыстоўскі напрамак гістарычных падзеяў, трэба разрозьніваць дзьве галоўныя катэгорыі фашыстоўскіх рэжымаў.

У адным выпадку падгніўшы парлямэнтарны рэжым падзе пры атсутнасьці, агульна—нацыанальнай ідэі, катораю быў-бы захоплены ўвесь народ ад самых нізоў і да вярхоў.

Атсутную агульна-нацыянальную ідэю замяняюць тады звычайныя ашуканчыя лёзунгі, бяз зьместу і сэнсу, каторыя пушчаюцца ў народ выключна ў мэтах самарэклямы тых, хто захоплівае ў свае рукі дзяржаўную ўладу і праклямуе сябе „павадыром“.

Кіруючая роль дастаецца ў такіх выпадках жыдам і палітычным прайдохам, навокал каторых арганізуецца лагер шахраяў і скурнікаў, і выдумліваючых для апраўданьня сваіх злачынстваў адпаведную „ідэолёгію“.

Другім тыпам „фашызму“ зьяўляецца такі палітычны лад, каторы апіраючыся на волю народа,—мае. пазытыўна творчую праграму, здольнуо да рэканструкцыі сучасных ня толькі грамадзка-палітычных, але і соцыяльна-эканамічных зносінаў.

Такі „фашызм“ выявіўся ў Нямеччыне, каторая галасаваньнем 12 лістапада 1933 г. яго ўзаконіла, бо з 44.464.420 асоб, маючых права голасу—40.618.147—ці 93,4%, выказалася за гітлероўскі рэжым. Што-б ні казалі ў гэтай справе праціўніні „наці“—цыфры гэтыя прамаўляюдь самі за сябе…

Тут ны маем дачыненьне з яўна высказанаю воляю ўсяго народу, ідэолёгічна, аб‘яднанага ў нацыянальным маштабе.

Гэтакі „фашызм“ будзе апраўданы гісторыяю, бо ён творыць новыя формы народнага жыцьця, творыць саму гісторыю, адчыняючы ў ёй новую эпоху.

Прыклад, дадзены Нямеччынаю, знаходзіць спогад ва ўсім сьвеце і тое, што пазбаўлена нутранога соцыяльне — творчага зьместу будзе зьменена з твару зямлі.

Мы не палохаемся таго, чым стараюцца застрашыць нас марксысты, бо добра ведаем, што сучасны прагніўшы „дэмакратызм“ засуджаны на пагібель і на яго мейсца прыдзе іншы дзяржаўны лад.

Пасколькі гэта залежыць ад людзкай волі, мы павінны імкнуцце да таго, каб амінуць камуністычную дыктатуру, пазбыцча розных іншых авантурніцкіх дыктатураў, ня маючых нутранога ідэолёгічнага зьместу і пастарацца ўстанавіць рэспубліку працоўных, прасякнутую нацыянальна-соцыялістычнаю) ідэолёгіяю.

Верым, што зьдзейсьненьне такога „фашызму“ адрадзіла-б наш народ і вывяла-б яго на шырокі шлях гістарычнага разьвіцьця.

А гэта й ёсьць галоўнаю нашаю мэтаю.

Ф. А.