Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Прабуджэньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гутарка мужыка з панам Прабуджэньне
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Кліч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАБУДЖЭНЬНЕ.

Вецер у сьцяну ночы злой задрагаў.
Вецер зьдзмухануў пыл начны са сцягаў.
Певень запяяў. Дзень сабраў ўсе росы.
Гук загаманіў гудам шматгалосым.

Выклікала з пушч сонца залатое
На абшары ніў вечна маладое,
Чырваньню яно зацьвіло яскрава —
Хто праснуўся, тым барацьба і слава.