Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Наша радасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня паўстанца Наша радасьць
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Хто з нас будзе ад бяды
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша радасьць (Родзевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАША РАДАСЬЦЬ

Сярод тэй злыбяды
Акупанскай жуды
Радасьць ёсьць і для нашага брата.
Калі ноччу пад-час
Рухам пэўным раз-раз
Раскапаеш падлогу лапатай,
Паглядзеўшы ў бок
Беражліва пачок
Вынімаеш як нейкую сьвятасьць
І любоўна рукой
Пачок гладзеш ты той,
А на твары рашучасьць, заўзятасьць.
Пасьля месяца сьвет
Памагае як сьлед
Часьць да часьці сабраць аднастволку,
Прыдаць блеск, абнавіць,
Прыласкаць, палюбіць —
Эх, змагарскіх лятункаў тут колькі!
Але трэба ізноў
Далей вока паноў
Захаваць сваю радасьць і сілу,
Хай ляжыць, ня тужыць
Будзе партыі кліч,
Паваюем тады люба-міла.