Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Марш ратаёў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Атаман Муха Марш ратаёў
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Песьня паўстанца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРШ РАТАЁЎ.

Гэй, ратаі, мы маем моц кайданы рваць, —
Стаў неўмагату панскі вызыск, зьдзек.
Дык бунтары вясковых гонь, працоўна раць
З боем, сілай браць грабленае век.

Шум грамады, бразг кос, сярпоў узнозяць сьцяг —
Хоча наш аблог коласам зьзінець.
Дасьпей удар, красуй паход, расьці размах.
Краска цаліны гіне ў баразьне.

Чырвоны рух па гарадох як гром, віхор.
Жах трасе палац, помста вышла з хат.
На збор гудкі гудуць у даль нізін і гор.
Песьня, кліч, праклён. Бунт дае загад.

Гэй, ратаі, сермяжны люд усей зямлі,
Больш мы не рабы, час ярмо скідаць.
На барацьбу, мы змагары ад ніў, ральлі,
Па савецкі лад, па зямельку маць!