Перайсці да зместу

На паняволеных гонях (1928)/Бура ноччу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Кахаю Беларусь сучасную — ня высьнену…) Бура ноччу
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Калісь на сонца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУРА НОЧЧУ

Грукоча гром, віхор бушуе,
Маланкі твораць дзіва, казку, —
То гэта бура так вячуе,
А ўся прырода банкетуе
Надзеўшы чорны плашч і маску.

Адкіну я закон, запрэты.
З размаху ў вір бурлівы скочу.
Хочу там пець жыцьцю куплеты.
Бардзей пад‘едзь Ільлі карэта…
Эх, як люблю я буру ноччу!