На нова лета

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На нова лета
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Рыгорам Шырмам у 1928 г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 2. Шчадроўка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На нова лета хай родзіцца жыта!
Шчодры вечар, багаты вечар![1]
Жыта, пшаніца, ўсякая пашніца.
— Жадаем табе, слаўны гаспадару.
Піва варыці, сынкоў жаніці.
Пасаг збіраці, дочак выдаваці.
Залезь на баляску, дастань каўбаску.
Стань на драбінку, дастань саланінку.
Кошычак маку да таго прысмаку.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.