Ветразі (1929)/III/На магілу Паўлюка Труса

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Дальнія-блізкія…) На магілу Паўлюка Труса
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1929 год
Праксэда

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА МАГІЛУ ПАЎЛЮКА ТРУСА

Мо‘ ня ведаў ніхто,
І краіна ня ведала
Тэй хвіліны,
Як вецер таполі нагнуў,
Як адвечны закон
Найвялікшай трагедыі
Рыхтаваў табе дзесьці труну.

І ня чулі азёры твае многаводныя,
Што апошнюю хвілю
Гадзіньнік прабіў…
Несьлі хмары кудысь
Свае сьлёзы халодныя,
І узрыды халоднай жальбы.

А сягоньня краіне
Вось вестку трагічную
Тэлеграф аб табе перадаў…
Нават жорсткі бэтон
Пад сырэны фабрычныя
Над пясьнярскай труной зарыдаў.

Я таксама рыдаю,
Рыдаю над стратамі,
Над вялікімі стратамі нашых дзён,
Што ты толькі данёс
Да „падмурку дзесятага“
Сваю песьню, змаганьне, жыцьцё.

Гомель, 2-IX—29 г.