Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Я не кахаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жаданьне Я не кахаў
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Палюбіў я асеньняе раньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я не кахаў (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я НЕ КАХАЎ

Я не кахаў, —
Кахаліся другія.
А я на іх
З трывогаю глядзеў.
У іншых былі
Мары дарагія,
Ў другіх сугучнасьць
Сілы і надзей.

А я адзін
Пуцінаю імглістай
Ішоў далёка
Ў нейкі сіні край,
Ад гэтых ніў,
Ад гэтых хатак нізкіх,
Дзе вечна плача
Ўвечары зара.

Я сам ня знаў,
Якія парываньні
Мяне туды
Няволілі ісьці,
Калі ўставала
Сонца ў тумане,
Тады я ў сонца
Шчырасьці прасіў.

І так ішлі
Хвіліны дарагія.
Ня знаў я вуснаў,
Шчасьця і надзей,
Я не кахаў, —
Кахаліся другія,
А я на іх
З трывогаю глядзеў!