Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Ты ня знаеш, Ніна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Палюбіў я асеньняе раньне Ты ня знаеш, Ніна
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Поэтам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты ня знаеш, Ніна, што жыцьця вясна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Ты ня знаеш, Ніна, што жыцьцё вясна, —
Адшуміць, адзвоніць, змоўкне бы струна.
Я сягоньня новы, іншы, як заўчора,
Бо ў жыцьці я ведаў многа сьлёз і гора.

Ўспомні сад над рэчкай, белы сьвежы сад,
Дзе ня раз табе я аб жыцьці казаў.
Толькі ты ня думай, ня труці душы, —
Не магу я болей так нікчэмна жыць.

Я хачу нанова чуць трызвон палёў,
Каб ня плакаць болей бяз душы і слоў.
Я калісьці думаў, думаў я ня раз,
Што ў прасторах сініх ёсьць надзей разгар.

Гэта ўсё няпраўда, гэта ўсё мана, —
Ты напэўна знаеш, што жыцьцё вясна,
Адшуміць, адзвоніць, зьнікне ў туманох;
Ня сумуй-жа Ніна, нам ня жыць наноў!

Я з табой, як сябра!.. дай цябе абняць!..
Бо на гэтых нівах, дзе цяпер вясна,
Дзе цяпер ліецца сьветазарны сьмех,
Будуць пець другія пра жыцьцё і сьмерць!