Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Песьняй звонкай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хрыпла гудок прагучэў Песьняй звонкай
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Ў гэтай цемры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьняй звонкай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Песьняй звонкай
Ў вачох неба сьнежнага
Усьміхнуўся кастрычнік-юнак, ―
Аб тых днёх,
Днёх паўстаньня мяцежнага
Не забыцца ніколі нам.
Помню,
Помню ў палёх цёмна-зраненых
Не адзін праклінаў
Горкі лёс,
Калі ў сініх палёх,
Над курганамі
Завывалі гарматы да сьлёз.
Так было…
Завіруха нястрымная, —
Рэкі буйнай крыві,
Мора сьлёз,
Віхрамётных пажараў уздымы,
Але ўсё наш народ гэта зьнёс.
І цяпер
Над сівымі абшарамі
Паланее крывёю наш сьцяг, —
Гэта кроў
Узьнялася пажарамі,
Гэта сымбаль вясны і жыцьця.
Не здарма-ж на грудзёх
Неба сьнежнага
Нашых песень агні
Запаліла вясна, ―
Аб тых днёх,
Днёх паўстаньня мяцежнага
Не забыцца ніколі нам!