Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Была восень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
О, вясна Была восень
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
О, выходзь маладняцкая раць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Была восень у роднай краіне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Была восень у роднай краіне,
Гаварыла мне шчырасьць ня раз,
Гэту песьню халодную кінуць
І квітнець, расквітаць, не згараць.

Так, я верыў ёй ціха й пакорна,
Я шукаў новых радасных слоў
І пановаму рытмам задорным
Маладое жыцьцё расьцьвіло.

Тыя дні я прыпомніў з пагрозай…
Хтосьці крыкнуў глыбока ў душу,
Што на бруднай асеньняй дарозе
Аб маім самагубстве пачуў.

Абляталі й згаралі пялёсткі
Чорным дымам халоднай пары
І крывёю на грудзі бярозак
Прыпадаў сьветлы золак зары.

Я стаяў і дзівіўся і марыў,
Я хацеў, як другія пажыць,
Каб згубіць гэтай восені хмары,
Каб навекі забыць пра крыжы.

І затым мо‘ ў новую восень
З новай песьняй ў юнацкіх грудзёх
Мне так хочацца, хочацца госьцем
Прывітаць гэты сьвет і жыцьцё!