Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/На залатым пакосе/Срэбны месяц

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Здароў, мой таварыш Срэбны месяц
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Цяпер ў грудзёх
Іншыя публікацыі гэтага твора: Срэбны месяц у вокны смяецца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Срэбны месяц у вокны сьмяецца,
Я стаю і дзіўлюся ў сінь;
І так хочацца сэрцам сагрэцца,
Каб вясны залатой не прасіць.

Недзе там, на шырокай дарозе,
Дзе бярозы цалуюць блакіт,
Хтось крычыць аб крывавай пагрозе,
Што прыносяць для сьвета гудкі.

Ах, гудкі, хто за вамі ня сочыць,
Я душой палюбіў ваш размах:
Вельмі многа ў мінулыя ночы
Тут п‘яніў мае грудзі туман.

Так, я помню, ў абдымках прыроды
Марыў тайна аб новай красе,
Каб ісьці, каб квітнець непагодай,
Каб з гудкамі згараць пакрысе!